• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

РЭФОРМЫ СУПРАЦЬ КРЫЗІСУ

пресс-служба ОДС

РЭФОРМЫ СУПРАЦЬ КРЫЗІСУ


Эканамічны крызіс набірае моц. Для большасці жыхароў Беларусі яго ўдар будзе вельмі цяжкім. Гарантыі, якія цяперашняя ўлада давала людзям, не могуць быць выкананыя без сур'ёзных рэформаў.

Галоўны абавязак улады – абараніць сваіх грамадзянаў. Улады Беларусі гэтага рабіць не ўмеюць і не хочуць.

У Аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі ёсць Антыкрызісная платформа. Для абароны нашых грамадзянаў мы патрабуем тэрмінова прыступіць да рэалізацыі наступных мер:

• Прызначыць грашовую дапамогу па беспрацоўі на ўзроўні пражытковага мінімуму. Пры звальненні работнікаў у сувязі з заканчэннем тэрміну кантракту і пры скарачэнні выплочваць грашовую кампенсацыю за кошт наймальніка.
• Ствараць новыя працоўныя месцы за кошт стымулявання бізнесу.
• Адмовіцца ад адміністратыўнага рэгулявання колькасці супрацоўнікаў у індывідуальных прадпрымальнікаў.
• Стварыць эфектыўную дзяржаўную сістэму перакваліфікацыі беспрацоўных.
• Усталяваць штомесячныя даплаты навучэнцам і студэнтам, мнагадзетным сем'ям, інвалідам і дзецям-сіротам.
• Усталяваць стандарт сярэдняй пенсіі ў памеры 50% ад узроўню сярэдняй зарплаты. Зняць абмежаванні на занятасць пенсіянераў.


Сродкі на дапамогу людзям можна знайсці, калі:

• Скараціць не менш як на 30% фінансаванне органаў улады.
• Адмовіцца ад стратных праектаў (будаўніцтва АЭС, аграгарадкоў, лядовых палацаў і г.д.).
• Увесці мараторый на закупку дзяржаўным коштам аўтатранспарту і офіснай тэхнікі.
• Усталяваць абмежаванні па акладах і матэрыяльных узнагародах для кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія атрымліваюць бюджэтныя датацыі.


Гэтыя першачарговыя меры дазволяць зберагчы беларусаў ад рэзкага падзення ўзроўню жыцця. Але для захавання стабільнасці і развіцця краіна патрабуе сур'ёзных рэформаў. Рэалізацыя Антыкрызіснай платформы – гарантыя бяспекі і дабрабыту кожнага жыхара Беларусі.

Пераўтварэнне эканомікі немагчымае без пераўладкавання грамадства. Патрэбны справядлівыя законы і гарантыі падпарадкавання ім. Патрэбны адказнасць і кантралюемасць улады. Калі ўлада няздольна абараніць народ сваёй краіны, яна павінна сысці. Хай больш кампетэнтныя і адказныя людзі атрымаюць магчымасць вывесці Беларусь з крызісу.

Мы патрабуем ад улады абараніць грамадзянаў ад наступстваў крызісу і адкрыць дарогу рэформам.

НЕ НАРОД ДЛЯ ЎЛАДЫ, А ЎЛАДА ДЛЯ НАРОДА!


Message of the Social March of the United Democratic Forces of Belarus

REFORMS AGAINST CRISIS


The economic crisis grows stronger. It will hit hard on the majority of people in Belarus. The guarantees the authorities have given to the people can not be implemented without serious reforms.

The main responsibility of the government is to protect all the citizens. The authorities of Belarus show no ability or desire to do that.

The United Democratic Forces have an Anti-crisis Platform. For protection of our citizens we demand to immediately start making the following steps:

• To establish the size of unemployment benefit on the level of the minimum subsistence level. If employees are dismissed with the end of their contract or laid-off, to pay the dismissal wage at the cost of the employer.
• To create new jobs through stimulation of business activity.
• To refuse from administrative regulation of the quantity of hired personnel by individual entrepreneurs.
• To create an effective state system of job retraining for the unemployed.
• To establish payment of monthly allowances to students, families with many children, the disabled, and orphan children for their income to reach the minimum subsistence level.
• To establish the standard of an average pension as 50% of the average salary. To lift restrictions on employment of pensioners.


It is possible to find the means to help the people if we:

• Cut financing of the state bodies by no less than 30%.
• Refuse from unprofitable projects (construction of the nuclear power station, “agrotowns”, ice palaces, etc.)
• Introduce a moratorium on buying motor transport and office equipment at the cost of the government.
• Set up the limits on salaries and bonuses for top-managers of the enterprises that receive state grants.


These immediate steps will make it possible to protect the Belarusians from the sharp fall of life standards. However, the country needs serious reforms to keep stability and develop further. Implementation of the Anti-crisis Platform ensures safety and welfare of every resident of Belarus.

Transformation of the economy is impossible without rearrangement of the society. We need fair laws and guarantees of their observance. We need responsibility and accountability of the government. If the government is not able to protect the people of its country, it should leave. Let more competent and honest people have an opportunity to lead Belarus out of the crisis.

We demand from the government to protect the citizens from the consequences of the crisis and clear the way for reforms.

NOT THE PEOPLE FOR THE GOVERNMENT BUT THE GOVERNMENT FOR THE PEOPLE!

Система Orphus
поделиться