• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Аляксандр Мілінкевіч з Бруселю павіншаваў беларусаў з Днём Волі

www.udf.by

Старшыня руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, які зараз знаходзіцца з візітам ў Бруселі, не забыўся павіншаваць беларусаў з 25 сакавіка.

"Сардэчна віншую Вас з найвялікшым святам беларускага народу – Днём Волі, - гаворыцца ў віншаванні, якое змешчана на афіцыйным сайце палітыка . - Веданне нашай славутай гісторыі, гонар ад здзяйсненняў продкаў і шанаванне тых, хто ахвяраваў сваім жыццём, здароўем і дабрабытам у імя свабоды і незалежнасці Айчыны, - пачэсны абавязак кожнага грамадзяніна. Гэта таксама праява патрыятызму і цывілізаванасці як грамадства, так і ўлады".

А.Мілінкевіч адзначае, што "падзеі сакавіка 1918 году паступова атрымліваюць усё большае прызнанне ў нашым грамадстве".

"Заклікаю ўсіх беларусаў шырока, годна і цывілізавана адзначыць наша галоўнае нацыянальнае свята. Шмат хто прыйдзе 25 сакавіка а 18.00 да Акадэміі навук у сталіцы. У рэгіёнах і за мяжой адбудуцца дзесяткі мерапрыемстваў, канцэртаў, імпрэзаў, вечарынаў.

Веру, што ў выніку нашых супольных намаганняў Беларусь выйдзе з шэрае паласы аўтарытарызму і паўстане як увасабленне ідэалаў айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі",
- адзначаецца ў звароце.

Система Orphus
поделиться