• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

У Мастах звольнілі дачку рабочага, які падаў на мясцовы завод у суд

"Еўрарадыё"

Былому рабочаму заводу "Мастоўдрэў" кіраўніцтва прадпрыемства не хацела выплачваць запазычанасці па заробках. Па дапамогу ён звярнуўся да дэпутата Мастоўскага раённага савету Змітра Кухлея, які параіў яму звярнуцца ў суд. Што той і зрабіў. Але кіраўніцтва прадпрыемства знайшло як адпомсціць работніку і напалохаць астатніх.

Пасля таго як рабочы аднёс паперу ў суд, адміністрацыя звольніла яго дачку, якая тады працавала на Мастоўдрэве. У той час яна замяняла жанчыну, якая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. Аднак жанчыну прымусілі выйсці з адпачынку і вярнуцца на працу, пасля чаго звольнілі дачку былога рабочага.

Система Orphus
поделиться