• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

"Лішнія" абітурыенты пойдуць у рабочыя, але працы для іх няма

"Еўрарадыё"

Міністэрства адукацыі даслала ў Брэсцкі аблвыканкам разнарадку на прыём у навучальныя ўстановы ў 2009 – 2010 гг. На 1235 месцаў павялічаны прыём у тэхнікумы і ПТВ.

У аддзеле сярэдняй адукацыі "Еўрарадыё" праінфармавалі: прырост абітурыентаў у Брэсцкай вобласці ў сувязі са скасаваннем 12-гадовага навучання і паскораным заканчэннем школы ў так званых "класах са штрыхамі" складзе 1250 чалавек.

Атрымліваецца, фактычна ўсіх "дадатковых" абітурыентаў чыноўнікі вырашылі адправіць у прафтэхвучэльні, тэхнікумы і каледжы.

Між тым у аддзеле сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкага аблвыканкама песімістычна выказаліся наконт працаўладкавання маладых спецыялістаў сярэдняга звяна і рабочых сёлета і надалей. "Нават у будоўлі будуць цяжкасці, звязаныя з масавым вяртаннем вопытных спецыялістаў з Расіі" - выказаў думку адзін са спецыялістаў аддзелу.

Система Orphus
поделиться