• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Вяртаемся да прыгоннага права?

"Еўрарадыё"

Кладаўшчыкі, кантралёры і інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемства "Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю "Пінскдрэў-Адрыяна" з 1 па 10 траўня адпраўленыя ў неаплочваемы адпачынак. Пра гэта 1 траўня ім паведаміла кіраўніцтва прадпрыемства.

Але гэта не значыць, што яны могуць не хадзіць на працу. Працаваць яны павінны па-ранейшаму, толькі — бясплатна, як паінфармавала Еўрарадыё адна з работніц.

Апрача таго, з 1 красавіка названыя катэгорыі работнікаў абавязаныя бясплатна адпрацоўваць штодзённа адну гадзіну.

На прадпрыемстве лічаць, што такім чынам адміністрацыя стварае ўмовы для масавых звальненьняў быццам бы "з уласнага жадання".

Система Orphus
поделиться