• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Лекі па старых цэнах скончыліся

"Еўрарадыё"

Як даведалася Еўрарадыё, у аптэках амаль скончыліся запасы лекаў па старых цэнах мінулага года. Новым коштам здзіўляюцца нават самі аптэкары.

Супрацоўніца мінскай аптэкі №20 уражаная тым, што "Завіракс" падаражэў амаль на 60%:

Супрацоўніца аптэкі №20: "Завіракс крэм" мяне здзівіў. 32 тысячы рублёў зараз каштуе, а раней быў да 20 тысяч, здаецца 18".

Паводле нашых падлікаў, падаражэнне адаб’ецца найбольш на кішэнях заўсёдашніх кліентаў аптэк — напрыклад, пенсіянераў. Таму што першымі скончыліся ды падаражэлі самыя хадавыя прэпараты, якія не ляжаць доўга на паліцах. Зараз беларусы шукаюць па розных аптэках: можа дзе засталіся лекі па старых цэнах. Аднак каб зэканоміць, трэба паспець, кажуць Еўрарадыё ў мінскай аптэцы №33:

Супрацоўніца аптэкі №33: "Ёсць некаторыя пазіцыі па старых цэнах, але яны не залежваюцца, выкупляюцца".

Лекі з новых паставак падаражэлі не менш чым на 20%, асабліва імпартаваныя. У аптэцы №59 лічаць, што знайсці лекі па старых цэнах ужо вельмі цяжка, а ад падаражэння нікуды не дзенешся:

Супрацоўніца аптэкі №59: "Па аптэках можа і ёсць нейкія рэшткі, але калі мы замаўляем новыя партыі, то і цэны ідуць іншыя".

Пакупнікоў у аптэках менш не стала: танней ужо і так не будзе. Некаторыя вырашаюць замяніць імпартаваныя лекі, што падаражэлі найбольш, на таннейшыя айчынныя. Толькі і за іх трэба заплаціць ужо ў некалькі разоў больш:

Супрацоўніца аптэкі №33: "Вугаль актываваны па 500 рублёў у нас, быў калісьці і па 150. Напрыклад, анальгін нават па 800 рублёў мы атрымалі, гэта, здаецца, невялікая цана, але раней ён быў па 220 рублёў".

У лютым Еўрарадыё падлічвала, колькі каштуюць лекі ў Беларусі і суседняй Польшчы. Ужо тады нашыя цэны былі значна вышэй. Зараз жа яны выраслі яшчэ больш. Калі ў лютым пасцілкі "Септалета плюс" каштавалі 9.500 рублёў, то зараз ужо 13.680 рублёў, "Асцылакокцынум" падаражэў з 18. 700 рублёў да 26.180 рублёў, а "Віягра" са 116.730 рублёў нават да 150.420 рублёў!

З такімі цэнамі лёгка і ў дэпрэсію ўпасці. Дарэчы, у адной з мінскіх аптэк Еўрарадыё сказалі, што попыт на заспакаяльныя прэпараты ўжо узрос:

Супрацоўніца аптэкі №33: "Пытаюць пра заспакаяльнае, пытаюць. Вось с крызісам звязана, у людзей стрэсавы стан. Зімой не так страшна было: усе сядзелі ў цёплых кватэрах".

У суседняй Польшчы цэны на лекі таксама павялічыліся, але да беларускіх ім далёка.

Система Orphus
поделиться