Першы крок да аб’яднання дэмакратычных сіл быў зроблены ў 1998 годзе, калі была створана Каардынацыйнай рада апазіцыйных палітычных партый.
КРАПП падтрымала выпрацаваныя АБСЕ чатыры ўмовы пачатку дыялога з рэжымам Лукашэнкі:
- стварэнне ўмоў для правядзення свабодных дэмакратычных выбараў;
- спыненне палітычных рэпрэсій;
- доступ апазіцыі да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі;
- пашырэнне функцый і паўнамоцтваў парламента.
Пад ціскам апазіцыі і міжнароднай супольнасці пры пасрэдніцтве офіса АБСЕ ў Мінску ўлады вымушаныя былі пайсці на перамовы. Суб’ектам перамоўнага працэсу з боку дэмакратычных сіл выступіла КРАПП.
Вынікам перамоў стала прыняцце шэрагу праектаў важных палітычных дакументаў. Аднак, адчуўшы небяспеку выканання ўзятых на сябе абязкаў, улады спынілі двухбаковыя перамовы і падмянілі іх “шырокім дыялогам грамадска-палітычных сіл”, да якога былі далучаныя партыі і грамадскія аб’яднанні, што падтрымлівалі палітыку Лукашэнкі. Рэальных палітычных вынікаў гэтая дыялогавая пляцоўка не прынесла.
КРАПП праіснавала да 2000 года. У час парламенцкай выбарчай кампаніі частка суб’ектаў вырашыла байкатаваць выбары, а частка ўзяла ў іх удзел. Аднак ніводны прадстаўнік КРАПП у Палату прадстаўнікоў абраны не быў.
Прэзідэнцкія выбары 2001 года
У 2001 годзе пасля цяжкіх і доўгіх перамоў дэмакратычныя сілы Беларусі здолелі аб’яднацца вакол кандыдатуры тагачаснага старшыні Беларускай федерацыі прафсаюзаў Уладзіміра Ганчарыка, які быў вылучаны адзіным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах. Гэтая супольная праца дала вельмі карысны досвед для далейшай інтэграцыі прыхльнікаў дэмакратычных пераўтварэнняў.
Народная кааліцыя “Пяцёрка плюс”
Наступны крок аб’яднання – стварэнне ў 2004 годзе Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс”. Гэта было ўжо больш цеснае супрацоўніцтва прыхільнікаў перамен, у падмурак якога былі пакладзены дэмакратычныя каштоўнасці – захаванне незалежнасці Беларусі і вяртанне краіны ў кола цывілізаваных еўрапейскіх дзяржаў.
Суб’екты “Пяцёркі плюс” падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, а таксама прынялі супольную праграму дзейнасці – “Пяць крокаў да лепшага жыцця”. http://www.ucpb.org/rus/documents/5steps/index.shtml
Упершыню падчас парламенскіх выбараў апазіцыя стварыла адзіны спіс кандыдатаў. Выбары суправаджаліся маштабнымі нахабнымі фальсіфікацыямі. У выніку ніводны прадстаўнік “адзінага спісу” у Палату прадстаўнікоў не патрапіў. Паводле незалежных экзет-пулаў, апазіцыя павінна была атрымаць траціну са 110 мандатаў.
Прэзідэнцкія выбары 2006 года
У 2005 годзе “Пяцёрка плюс” пачала перафарматоўвацца ў яшчэ больш цесную дэмакратычную кааліцыю, якая і склала Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы.
На VI Кангрэсе дэмакратычных сіл у кастрычніку 2005 года АДС абралі свайго кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў прадстаўнік “трэцяга сектара” Аляксандр Мілінкевіч, які ўсяго на 8 галасоў абыйшоў другога кандыдата, старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.
Аляксандр Мілінкевіч ўзначаліў і Прэзідыум АДС, у які ўвайшлі лідэры суб’ектаў АДС.
19 сакавіка 2006 года пераможцам выбараў быў зноў абвешчаны Аляксандр Лукашэнка. Адзінаму кандыдату ад дэмакратычных сіл Цэнтрвыбаркам “намаляваў” 6% галасоў, хаця паводле незалежных сацыялагічных апытанняў за Аляксандра Мілінкевіча прагаласавала ад 20% да 30% выбаршчыкаў.
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў не былі празнаныя міжнароднай супольнсцю адпавядаючымі стандартам АБСЕ.
VII Кангрэс дэмакратычных сіл
У маі 2007 года адбыўся VII Кангрэс дэмакратычных сіл, на якім была зацверджана стратэгія дзеянняў АДС, а таксама зменены прынцып кіравання кааліцыяй.
У новы склад Палітычнай рады АДС былі абраны 44 прадстаўнікі палітычных партый краіны і грамадскіх рухаў. Пасля завяршэння Кангрэса прайшло першае пасяджэнне новай Палітычнай рады, на якім былі зацверджаны яе 4 сустаршыні – Анатоль Ляўковіч, Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка і Сяргей Калякін.
Аляксандр Мілінкевіч ад пасады сустаршыні Палітрады АДС адмовіўся і сканцэнтраваў свае высілкі на працы ў грамадскім руху “За Свабоду”.
Удзел у выбарах 2008 года
На выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбыліся 19 верасня 2008 года, АДС склалі свой адзіны спіс кандыдатаў у дэпутаты. Аднак з-за моцнага ціску, які аказалі ўлады на дэмакратычных прэтэндэнтаў і іх сваякоў, да дня галасавання дайшлі 78 са 110 кандадатаў ад АДС.
Паводле афіцыйных пратаколаў, ніводны апазіцыянер не быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. Аднак па неафіцыйных звестках, на выбарах ўжо ў першым туры перамаглі 19 кандыдатаў ад АДС. Яшчэ ў 14 акругах павінен быў адбыцца другі тур галасавання.
Міжнародная суопльнасць не прызнала вынікі парламенцкіх выбраў у Беларусі, палічыўчы іх не сумленнымі, не свабоднымі і не дэмакратычнымі.
Інфармацыйны цэнтр АДС (www.udf.by).
Кiраўнiцтва АДC
Спампаваць 64Кб (.pdf)
Нацыянальны Камiтэт АДС
Спампаваць 103Кб (.pdf)
VII Кангрэс АДС
Спампаваць 49Кб (.pdf)