• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Аб’яднаная Грамадзянская Партыя

АГП створана ў 1995 годзе ў выніку зліцця дзвюх партый — Грамадзянскай і Аб'яднанай дэмакратычнай. Адна з нямногіх палітычных структур Беларусі, створаная шляхам аб'яднання, а не кланіравання.

На апошніх дэмакратычных выбарах у 1995 годзе атрымала каля аднаго мільёна галасоў выбаршчыкаў і сфармавала ў парламенце фракцыю "Грамадзянскае дзеянне" ў складзе 22 чалавек. Фракцыя выступіла распрацоўшчыкам і ініцыятарам прыняцця пакета законаў, што датычаць ліберальных, эканамічных рэформ у Беларусі.

Увосень 1996 года ініцыявала працэдуру імпічмента прэзідэнта. З усіх дэмакратычных арганізацый валодае найбольш моцным інтэлектуальным патэнцыялам. Міхаіл Чыгір, Пётр Казлоў, Аляксандр Сасноў, Павел Казлоўскі маюць вопыт працы ва ўрадзе. Станіслаў Багданкевіч узначальваў Нацыянальны банк. Эканамісты Яраслаў Раманчук, Павел Данейка, Алена Ракава, палітолагі Валерый Карбалевіч, Віталь Сіліцкі, Віктар Чарноў, Уладзімір Роўда, вядомыя грамадскія дзеячы, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, двойчы герой Беларусі Васіль Старавойтаў, дэпутаты парламентаў розных скліканняў Аляксандр Дабравольскі, Васіль Шлындзікаў, Юрый Варонежцаў, Людміла Гразнова, і многія іншыя вядомыя не толькі ў Беларусі.

Партыя панесла сур'ёзныя страты ў 1999 годзе, калі былі выкрадзеныя і забітыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Юрый Захаранка і Віктар Ганчар, у гэтым жа годзе раптоўна пры нявысветленых абставінах памёр акадэмік Генадзь Карпенка.

Лідэр партыі Анатоль Лябедзька, дэпутат Вярхоўнага Савета двух скліканняў, адзін з сустаршыняў Аб'яднаных дэмакратычных сіл, старшыня Нацыянальнага Камітэта. Неаднойчы сядзеў у турме, падпадаў пад крымінальны пераслед.

Партыя прыняла актыўны ўдзел у фармаванні адзінага спісу кандыдатаў у дэпутаты ад АДС на парламенцкай кампаніі, якая адбылася ў верасні 2008 года. У спісе са 110 кандыдатаў, што прадстаўлялі 11 палітычных суб'ектаў, АГП мела 28 чалавек.

АГП мае зарэгістраваныя структуры ва ўсіх абласцях і ў Мінску. У Міністэрстве юстыцыі знаходзяцца дадзеныя аб 3 609 сябрах партыі.

Аб'яднаная грамадзянская партыя мае статус асацыяванага чальца ў міжнародных арганізацыях EPP і IDU.


Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч


Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 г. у вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў факультэт гісторыі і французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута ( 1985 г.). У 1991-1996 гадах — вучоба на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XXII склікання, працаваў намеснікам старшыні Камісіі па справах моладзі, сям'і і жанчын 1990-1995 гг.

У Вярхоўным Савеце XXIII склікання працаваў намеснікам старшыні Камісіі па замежных справах (1995-1997 гг.), старшынём Камісіі па замежных справах (1997-1999 гг.).

Адзін з лідэраў парламенцкай фракцыі "Грамадзянскае дзеянне".

З'яўляўся прэзідэнтам "Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў" з 1992 г. акурат да ліквідацыі арганізацыі ў 1999 г.

З 1998 г. намеснік старшыні, а з красавіка 2000 г. — старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Валодае французскай мовай.

Жанаты, мае сына.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. На рахунку Анатоля Лябедзькі больш за 80 публікацый па сацыяльных, палітычных, юрыдычных пытаннях, пытаннях бяспекі ў розных газетах: "Народная воля", "Белорусская газета", "БДГ", "Народная газета".


Кантакты



Адрас: В.Харужай 22 - 1701
220123, г. Мінск, Беларусь


Тэлефон/факс: +375 (017)-289-50-09

Тэлефон: +375-(0)17)-283-18-99

Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч (старшыня) – 8-029-650-28-19

Сайт: www.ucpb.org

Эл.пошта: info@ucpb.org