• Проекты UDF.BY:
  • Выборы в Парламент 2016
  • Выборы США 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Беларуская Партыя Працы

У снежні 1992 года актывісты прафсаюзнага і працоўнага руху стварылі аргкамітэт Дэмакратычнай партыі Беларусі па падрыхтоўцы ўстаноўчага з'езду. Мэтай стварэння партыі з'яўлялася пабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнага грамадства і стварэнне прававой дзяржавы, грунтуючыся на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай свабоды чалавека, дабрабыту, маралі, сацыяльнай справядлівасці і згоды грамадзян.

Беларуская партыя працы абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй рабочага і прафсаюзнага руху, руху усіх працоўных. Сваёй сацыяльнай базай яна назвала работнікаў наёмнай працы горада і вёскі, грамадзян, занятых індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, а таксама прадстаўнікоў малога бізнесу, пенсіянераў, вучнёўскую моладзь. 25 лістапада 1993 года ў Мінску адбыўся I устаноўчы з'езд Беларускай партыі працы. На з'ездзе прысутнічала больш за 100 дэлегатаў.

Устаноўчы з'езд прыняў Статут і праграмныя тэзісы, абраў Аляксандра Бухвостава каардынатарам партыі, Выканкам БПП і сакратара Выканкама, рэвізійную камісію.

27 сакавіка 1996 года адбыўся ІІ з'езд партыі, які прыняў Праграму БПП "Да грамадства дэмакратычнага сацыялізму", зацвердзіў сімволіку партыі. Гэтым завяршылася асноўная праца па сцверджанні арганізацыйных і палітычных прынцыпаў дзейнасці БПП.

За ўвесь перыяд дзейнасці Беларускай партыяй працы было праведзена 6 з'ездаў.

Апошні — VI з'езд Беларускай партыі працы адкрыўся 27 лістапада 2003 года. Аднак яго вынікі Мінюст не прызнаў, спасылаючыся на недакладнасці ў афармленні дакументаў і шэраг арганізацыйных пытанняў.

БПП, прызнаўшы тэхнічныя недакладнасці ў афармленні дакументаў з'езду, пайшла на правядзенне паўторнага VI з'езда партыі. Усе адзначаныя заўвагі і патрабаванні па дзейнасці БПП былі скасаваныя, і ўсе матэрыялы 16 чэрвеня 2004 года паўторна былі накіраваныя ў Мінюст, які ўвогуле адмовіўся разглядаць дакументы.

24 чэрвеня накіраваў іскавую заяву ў Вярхоўны суд аб ліквідацыі БПП, і 2 жніўня 2004 года рашэннем Вярхоўнага суда задаволены зыск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі БПП.

Беларускай партыяй працы 17 жніўня 2004 года была накіраваная наглядная скарга на рашэнне суддзі Вярхоўнага суда аб ліквідацыі партыі — у прынясенні пратэсту па справе адмоўлена.

Колькасць сяброў партыі працы на 1 красавіка 2004 года складала 1 422 чалавек, старшынём Беларускай партыі працы з'яўляўся Аляксандр Бухвостаў.


Бухвостаў Аляксандр Іванавіч

Нарадзіўся 22 лістапада 1944 года ў горадзе Арол (Расія).

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1968) і аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі (1982).

Працоўную кар'еру пачынаў малатабойцам дарожных аўтарамонтных майстэрняў у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці (1962-1963), затым — праца на ПА "Гомсельмаш" — інжынерам, кіраўніком інфармацыйна-вылічальнага цэнтру, намеснікам сакратара парткама, старшынём прафкама (1971-1990).

Старшыня ліквідаванага Беларускага прафсаюза работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (1990-2003 гг.), з 2004 года — сустаршыня незалежнага прафсаюза РЭПАМ (радыёэлектроннай прамысловасці, аўтамабілебудавання, металаапрацоўкі і іншых галін).

Ініцыятар стварэння, старшыня і лідэр Беларускай партыі працы (з 1993 года па 2004 г., калі партыя ліквідавана па рашэнні Вярхоўнага суда). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995-1996 гг.).

Сябра Выканкама Міжнароднай Федэрацыі металістаў (1999-2005), сябра праўлення ТІЕ (Незалежная сетка сувязі прафсаюзаў і працоўнага руху па абмену інфармацыяй аб ТНК (транспартныя карпарацыі) з 1995 года.

У кастрычніку 2003 года выйшаў з пратэстам супраць парушэнняў правоў працоўных на Кастрычніцкую плошчу, за што быў асуджаны на 10 сутак. Паслядоўна змагаўся супраць дзяржаўных прафсаюзаў. Адзіны з лідэраў прафсаюзаў, які адкрыта выступіў на Пленуме ФПБ супраць прызначэння Леаніда Козіка на пасаду старшыні ФПБ.

Старшыня аргкамітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні VI (2005 г.) і VII Кангрэсаў дэмакратычных сіл (2007). Кіраўнік ініцыятыўнай групы па прасоўванні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Мілінкевіча (2005).

Сябра Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл (з 2005 года). З 2006 года — старшыня Аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных. Старшыня фракцыі "Саюз працы" VII Кангрэса дэмакратычных сіл.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1999 года).


Кантакты

Тэлефоны: Бухвостаў Аляксандр Іванавіч (старшыня) +375-8(029)-623-82-04

Эл.пошта: sososo@tut.by