• Проекты UDF.BY:
  • Выборы в Парламент 2016
  • Выборы США 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя (Грамада)

Устаноўчы з'езд партыі адбыўся 2 сакавіка 1991 г. Першапачаткова партыя называлася Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (БСДГ).

29 чэрвеня 1996 г. БСДГ аб'ядналася з Партыяй народнай згоды і стала называцца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада).

З 19 лютага 2005 г. у адпаведнасці з нормай заканадаўства БСДП (НГ) называецца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Устаноўчы з'езд партыі прыняў Праграмную заяву БСДГ і Статут. Праграму партыі "Крок за крокам" прыняў ІІ з'езд БСДГ у снежні 1992 г.

29 чэрвеня 1996 г. на аснове была прынята праграма БСДП (НГ). Ад папярэдняй Праграмы дакумент адрозніваўся тым, што ў яе быў уключаны раздзел аб адрозненнях дэмакратычнага сацыялізму ад іншых палітычных плыняў (кансерватызму, лібералізму і г.д.) і раздзел "Чаго мы хочам?". Астатнія раздзелы ў асноўным паўтараюць палажэнні праграмы "Крок за крокам".

За ўзор пры складанні Праграмы БСДП браліся Дэкларацыя прынцыпаў Сацыялістычнага Інтэрнацыянала 1989 г., праграма Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі 1989 г., Берлінская праграма Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі і праект праграмы БСДП 1919 г.

У Статуце БСДП (Грамада) запісана: прыярытэтным накірункам дзейнасці партыя лічыць сацыяльную абарону грамадзян Беларусі. У праграме партыі гэты накірунак канкрэтызаваны: сацыяльная абарона людзей наёмнай працы, моладзі і пенсіянераў.

Мэта партыі: пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай дзяржавы — раўнапраўнага суб'екта еўрапейскай і міжнароднай супольнасці.

Задачы партыі: сцверджанне і абарона правоў і свабод чалавека; стварэнне шматукладнай рынкавай сацыяльнай і экалагічнай эканомікі. Партыя актыўна ўдзельнічала ва ўсіх выбарчых кампаніях.

На прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. Грамада падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Шушкевіча, на выбарах 2006 г. — кандыдатуру Аляксандра Казуліна. (У 2001 г. партыя не змагла вызначыць, якую кандыдатуру ёй падтрымліваць).
У Вярхоўным Савеце БССР (Рэспублікі Беларусь) XXII склікання і Вярхоўным Савеце XXIII склікання дзейнічалі сацыял-дэмакратычныя фракцыі.



Ляўковіч Анатоль Іосіфавіч


Нарадзіўся 9 чэрвеня 1953 г. у Гомельскай вобласці ў сям'і аграномаў.

Служыў у Савецкай Арміі. Скончыў філасофскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па філасофіі. 25 гадоў выкладаў і з'яўляўся дацэнтам Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта.

Да дэмакратычнага руху Анатоль Ляўковіч далучыўся падчас перабудовы. Адзін з арганізатараў Беларускага Хельсінскага камітэта і Свабоднага прафсаюза Беларускага.

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з моманту яе ўтварэння (2 сакавіка 1991 года). Больш за 10 гадоў кіраваў Брэсцкай абласной арганізацыяй БСДП.

За палітычную дзейнасць Анатоль Ляўковіч звольнены з Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта.

15 студзеня 2005 года абраны старшынём БСДП (Грамада).

4 сакавіка 2007 года абраны першым намеснікам старшыні партыі. У сувязі са зняволеннем лідэра партыі Аляксандра Казуліна выконваў абавязкі старшыні партыі.

3 жніўня 2008 года з'езд БСДП (Грамада) ў трэці раз абраў Анатоля Ляўковіча старшынём партыі.


Кантакты



Адрас: пр-т Ракасоўскага, д. 52/1, пам. 241А
220905, Мінск, Беларусь


Тэлефоны:
+375-8-(017)-246-86-94

+375-8- (033)-603-68-63

+375-8-(029)-160-54-80

+375-8-(029)-448-34-20

Ляўковіч Анатоль Іосіфавіч (старшыня) +375-8-(029)-652-00-20

Сайт: www.bsdp.org

Эл. пошта: bsdp_minsk_ck@tut.by