Баршчэўскі збірае ініцыятыўную групу

www.udf.by
15 сентября 2009, 15:37
Для вылучэння былога старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага кандыдатам у прэзідэнты будзе створаная ініцыятыўная група. Такое рашэнне прынятае 14 верасня на паседжанні Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Магчымасць удзелу Баршчэўскага ў працэдуры праймерыз дэмакратычных сіл пакуль абмяркоўваецца.

За ўдзел Лявона Баршчэўскага у прэзідэнцкай кампаніі выступіла большасць прысутных на паседжанні, паведаміў сайту www.udf.by кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ Віктар Івашкевіч.

— Учора адбылося паседжанне гарадской арганізацыі Партыі БНФ. Там абмяркоўваліся планы дзейнасці на бліжэйшых паўгода. І амаль усе, хто прысутнічаў на паседжанні, выступілі, каб Баршчэўскі вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты. Ён заявіў, што гатовы. Было прынята рашэнне стварыць ініцыятыўную групу — групу падтрымкі кандыдыта ў прэзідэнты Баршчэўскага, — расказаў В.Івашкевіч.

Па словах палітыка, галоўная задача зараз — набраць тысячу чалавек, гатовых збіраць подпісы за кандыдата. Людзей, "якія падпішуцца пад тое, што будуць збіраць подпісы, калі прыйдзе час".

Таксама Лявон Баршчэўскі разам са спецыялістамі падрыхтуе шэраг артыкулаў для публікацыі ў СМІ. У іх экс-старшыня БНФ выкажа сваю пазіцыю "па розных хвалюючых беларускае грамадства пытаннях", удакладніў Віктар Івашкевіч.

Адмова новага фронтаўскага кіраўніцтва ад удзелу партыі ў праймерыз не замінае Баршчэўскаму прэтэндаваць на ролю аднаго кандыдата ад дэмакратычных сіл. Ён можа "выйсці на старт" і без падтрымкі партыйных структур.

Праўда, па словах Івашкевіча, наконт праймерыз "кандыдат Баршчэўскі будзе размаўляць асобна".

— На сённяшні дзень ніхто не заявіў, што будзе ўдзельнічаць у праймерыз. Ён будзе размаўляць з тымі, хто хоча праводзіць праймерыз. У абмеркаванні гэтай працэдуры Баршчэўскі будзе ўдзельнічаць. Ці будзе ён удзельнічаць у самім праймерыз, залежыць ад шэрагу чыннікаў, у тым ліку і ад падтрымкі фронтаўцаў. Фронтаўцаў як людзей, не як бюракратычных структур, — падкрэсліў палітык.

Сам Лявон Баршчэўскі у лісце да сябраў партыі заявіў, што новы кіраўнік БНФ "Аляксей Янукевіч не можа ані канкураваць з Мілінкевічам, ані рэальна запярэчыць яму. Для Лукашэнкі таксама ён не ўяўляе інтарэсу як самастойная фігура, у той час як мяне Лукашэнка пабойваецца, добра ведаючы мае здольнасці, прынцыповасць і байцоўскія якасці".

Людміла Мароз
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Баршчэўскі збірае ініцыятыўную групу