Обновлено в 10:25,Четверг 09 сентября, 2010

Яшчэ адна суполка БНФ падтрымала Баршчэўскага

www.udf.by
18 октября 2009, 18:40
размер текста
Яшчэ адна суполка БНФ падтрымала Баршчэўскага

У пагодны дзень, на прыродзе адбыўся традыцыйны выязны сход Касьцюшкаўскай арганізацыі Партыі БНФ (Кастрычніцкі раён Менску). У сходзе ўзяў ўдзел 41 чалавек.

Ганаровымі гасьцямі былі дактары навук, вэтэраны БНФ Юры Хадыка і Ружа Ганчарова, паэт і грамадзкі дзяяч Генадзь Бураўкін.

Як паведаміў старшыня Касьцюшкаўскай арганізацыі Мікалай Шут, галоўным пунктам парадку дня быў удзел Партыі БНФ у прэзыдэнцкай кампаніі. Пасьля шырокага абмеркаваньня палітычнай сытуацыі менскія фронтаўцы аднагалосна прагаласавалі за падтрымку вылучэньня Лявона Баршчэўскага кандыдатам у прэзыдэнты й за ягоны ўдзел у працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата дэмакратычных сілаў.

Поделиться ссылкой
Распечатать