• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Беларуская Партыя Жанчын "Надзея"

Беларуская партыя жанчын "Надзея" была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі 3 чэрвеня 1994 г.

Партыя выступае за гарманізацыю сацыяльных і сямейных адносінаў, гендэрную роўнасць, вяртанне сацыяльных гарантый малазабяспечаным і сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, за ўвядзенне рэальнай сістэмы дапамогі сем'ям, якія маюць дзяцей, адмену платнага навучання, адмену кантрактнай формы найму, за ўвядзенне медычнага страхавання, за тое, каб будучае пакаленне жыла ў па-сапраўднаму дэмакратычнай, свабоднай, прававой і сацыяльнай дзяржаве.

"Надзея" выступае за сцверджанне рэальнага раўнапраўя жанчын ва ўсіх сферах жыцця, уключаючы сферу дзяржаўнага кіравання.
Найбліжэйшыя мэты партыі — прадухіленне распаду навуковага і вытворчага патэнцыялу краіны, стабілізацыя жыццёвага ўзроўню і спажывецкага рынку, умацаванне правапарадку і законнасці.

Гэта можа і павінна быць дасягнута безадкладнай распрацоўкай і паслядоўным ажыццяўленнем сапраўды дэмакратычных пераўтварэнняў у сацыяльнай і эканамічнай сферах пры ўзмацненні дысцыпліны і адказнасці ў структурах дзяржаўнай улады і кіравання.

У верасні 2006 г. старшынёй партыі жанчын "Надзея" абрана Алена Яськова.

Рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2007 года Беларуская партыя жанчын "Надзея" ліквідавана.

Міністэрства юстыцыі абгрунтавала сваё патрабаванне адсутнасцю юрыдычнага адраса ў партыі, партыя не стварыла ва ўстаноўленым парадку Мінскую гарадскую, а таксама неабходную колькасць абласных аргструктур.

Зараз рашэнне аб ліквідацыі знаходзіцца ў стадыі абскарджання ў наглядным парадку.

Колькасць прыхільнікаў жаночага руху, лідэрам якога з'яўляецца Алена Яськова, нягледзячы ні на што расце за кошт прыцягнення ў яго найбольш грамадска актыўных жанчын.


Яськова Алена Уладзіміраўна

Нарадзілася ў Мінску ў 1950 годзе. Скончыла сярэднюю школу № 2. У 1973 годзе скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт БДУ.

З 1994 года працавала юрыстам у незалежным прафсаюзе аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (АСМ), а таксама аказвала юрыдычную дапамогу Беларускай партыі працы, пакуль яна не была ліквідавана рашэннем Вярхоўнага суда.

У цяперашні час працягвае праваабарончую дзейнасць і з'яўляецца кіраўніком (на грамадскіх пачатках) праваабарончай службы Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

У верасні 2006 года Алена Яськова абрана старшынёй Беларускай партыі жанчын "Надзея".

11 кастрычніка 2007 года Вярхоўным судом па зыску Міністэрства юстыцыі было прынята рашэнне аб ліквідацыі партыі "Надзея". Падставай для пільнай увагі да дзейнасці "Надзеі" стаў яе ўдзел у стварэнні Саюза левых партый. Важную інтэгруючую ролю ў гэтым працэсе сыграла і Алена Яськова.

Зараз рашэнне аб ліквідацыі знаходзіцца ў стадыі абскарджання ў наглядным парадку.

Колькасць прыхільнікаў жаночага руху, лідэрам якога з'яўляецца Алена Яськова, нягледзячы ні на што расце за кошт прыцягнення ў яго найбольш грамадска актыўных жанчын.

Замужам. Мае двух дарослых сыноў.


Кантакты

Тэлефоны: Яськова Алена Уладзіміраўна (старшыня) +375-8(029)-605-01-94

Эл.пошта: izar@tut.by