Аўтар еўрапейскага бэстселера "Адзінота ў сеціве" Януш Вішнеўскі прыедзе ў Мінск, каб узяць удзел у міжнародным кінапраекце і раздаць аўтографы ўсіх ахвочым.
Музычны фестываль у фармаце спартыўнага спаборніцтва ў Галівудзе скончыўся трыюмфам беларускай каманды. Нашы выканаўцы атрымалі медалі ва ўсіх намінацыях, у якіх бралі ўдзел.
The Bishops дадуць у Беларусі тры канцэрты. Два пройдуць у мінскіх клубах: 26-га ў "Графіці", 28-га ў "Мулен Руж". А 27-га яны стануць гасцямі закрытага фестываля "Амбасовішча", які штогод ладзіцца ў рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара ў Раўбічах.
Кніга пра беларускага спевака пабачыць свет у выдавецтве "Кнігазбор", вядомага па шматтомнай калекцыі беларускіх твораў ад старажытнасці да нашых дзён. За назву выдання ўзяты радок з верша Рыгора Барадуліна.
Сярод кампазіцыяў, з дапамогай якіх выканаўца намагаецца скарыць сусветны чэмпіянат выканаўчых майстэрстваў у Галівудзе – арыя з "Евгения Онегина" і Jesus Christ Superstar, хіт Deep Purple і песня на словы Генадзя Бураўкіна "Зачараваная".
Арганізатары беларускага фестывалю Be Free, які праводзіцца ва Украіне, заявілі, што фэст не адбудзецца праз нежаданне гарадскіх уладаў Чарнігава. Папярэдне канцэрты планавалася правесці 21-22 жніўня, але згоды на іх так і не было атрымана.
Лідэр гурта "Нестандартны варыянт" Зміцер "Міх" Міхневіч прызнаецца, што ўжо сёмы месяц сядзіць на антыдэпрэсантах. Да такога стану яго прывяло насычанае жыцьцё: праца на Трактарным заводзе, потым заняткі ў студыі, плюс чарачка на выходных ды яшчэ канцэрты, рэпетыцыі.
Лідэр расійскай каманды "Ночные снайперы" Дыяна Арбеніна зусім не супраць, калі яе прылічаюць да беларускіх выканаўцаў. Неабыякавая яна і да беларускай мовы.
Победительница "Евровидения-2010" Лена Мейер-Ландрут не будет принимать участие в фестивале "Славянский базар в Витебске" в этом году. По словам директора фестиваля Родиона Басса, ее гонорар слишком велик.