БТ разбурыла стэрэатыпы пра беларускую шляхту новым фільмам

UDF.BY

У новым пяцісерыйным праекце Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадэёкампаніі "Шляхта. Брутальная гісторыя" прадстаўлены нестандартны погляд на эліту беларускіх земляў.

"Тэрмін "шляхта", нажаль, і сёння часта памылкова перакладаюць як "дваранства", бо цэлае пакаленне вырасла на падручніках, дзе наша гісторыя была цесна пераплеценая з рускай, — адзначаюць у АТН. — Але калі ва ўсходняй суседке дваране былі пры двары і падпарадкоўваліся царскім асобам, то беларуская шляхта, наадварот, кіравала і нават уплывала на выбар караля ў часы Рэчы Паспалітай".

Слоган фільма — "Толькі факты і ніякай лірыкі!".

Шматлікія роды адносілі сябе да шляхты, але пасля падзелу Рэчы Паспалітай былі гвалтоўна запісаныя ў сялянства. Многія не жадалі ці не мелі дакументаў, каб пацвердзіць свой статус і тым самым перайсці ў рускае дваранства. Дарэчы, менавіта тады пачаліся судовыя працэссы за-за массавай падробкі дакументаў. Пад следства траплялі многія прадстаўнікі органаў улады. Доўгі час да сялян прыпісвалі шляхціца Янку Купалу. Дзесяцігоддзі не маглі даказаць сваё паходжанне Дунін-Марцінкевіч, Адам Міцкевіч. З беларускай шляхты бяруць свае вытокі роды Грыбаедава і Фелікса Дзяржынскага.

Здымкі праекта вяліся як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і ў Санкт-Пецярбургу і Варшаве. Сёння ў гэтых гарадах асела шмат нашчадкаў беларускай эліты. Прадстаўнікі роду Дзіконскіх расказваюць, як ў савецкі час, жывучы ў камуналках, нацярпеліся ад нагавораў суседзяў, якія называлі іх "польскімі панамі". Аўтары праекта даследуюць пытанне, чаму менавіта"польскімі", калі ўсе роды жылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літаўскага, хоць і ў саюзе з Рэччу Паспалітай. Журналісты наведалі адразу некалькі родаў ў Варшаве. Многія з іх ніколі не былі ў Беларусі, але атрымаўшы запрашэнне наведаць малую радзіму, яго прянялі. Літаральна перад эфірам прыйшлося ўносіць карэкціроўкі ў сцэнар, так як сям'я вырашыла паглядзець на радавыя маёнткі.

Род Радзівілаў таксама не абмінулі ўвагай. Старэйшына клана Мацей Радзівіл расказаў шмат кранальных сямейных фактаў, якія не апісаныя ні ў адной кнізе. І такіх гісторый ў праекце вельмі шмат.

Беларусь, як ні адна іншая дзяржава, славілася сваімі героямі і элітай, такой рознай, але аб’яднанай адным паняццем — патрыятызм!

Падрабязнасці глядзіце на тэлеканале "Беларусь 3" у пяцісерыйным фільме Агенцтва тэленавінаў "Шляхта. Брутальная гісторыя".



Іншыя серыі можна адшукаць на YouTube-канале Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадэёкампаніі.

Новости по теме

Новости других СМИ