Глямурны менскі клюб BlackHall Bar робіць вечарынку "Беларусам быць модна"

Радыё "Свабода"

Ужо другі папулярны начны клюб Менску рыхтуе беларускую вечарынку з нацыянальным калярытам.

На афіцыйнай старонцы клюбу ў фэйсбуку зьявілася паведамленьне наступнага зьместу:

«28 лістапада Blackhall bar з гонарам прадстаўляе тэматычную вечарынку „Беларусам быць модна“. Мы любім нашу Радзіму, ганарымся культурай і мінулым, і сапраўды лічам, што беларусам быць добра, беларусам быць модна! Запрашаем мінчан і гасьцей сталіцы адчуць беларускую гасьціннасьць разам з намі. Мы падрыхтавалі вялікае шоў, якое не пакіне Вас абыякавымі. 28 лістапада. Беларусам быць модна!»



На пачатку тыдня іншы беларускі начны клюб Dozari правёў сэрыю вечарынак «Русским быть модно» і «Russian night». Гэта было моцна раскрытыкавана карыстальнікамі інтэрнэту. Пасьля гэтага скандалу клюб анансаваў вялікую вечарынку з нацыянальным калярытам пад назвай «Welcome to Belarus».

Новости по теме

Новости других СМИ