Альфа-банк створыць першы беларускамоўны інтэрнэт-банкінг

Аляксандр Арсёнаў, "Наша Ніва"

Як паведаміў у афіцыйным твітары Альфа-банк, вядзецца актыўная работа над новым інтэрфейсам сэрвісу «Альфа-клік», які будзе на трох мовах: па-руску, па-англійску і па-беларуску.

Распрацоўкай сэрвісу займаецца IBA IT Park. Час запуску новай версіі інтэрнэт-банкінгу «Альфа-Клік» не называецца.

Пераклад утрымлівае больш за 2000 радкоў тэксту.

Дзеля ўдасканалення беларускамоўнай версіі сэрвісу банк просіць пакідаць каментары ў адмысловым дакуменце з папярэднім перакладам.

Альфа-Банк належыць буйному расійскаму фінансаваму кансорцыюму «Альфа-Груп». На канец 2013 года кліентамі беларускага Альфа-Банку былі больш за 220 тысяч чалавек. У снежні 2014 года банк павялічыў устаўны фонд у два разы, да 566 млрд беларускіх рублёў.

Новости по теме

Новости других СМИ