"Пудзілы і ІншыЯ"

Уршуля Браніцкая, UDF.BY

У мінскім Палацы мастацтваў адкрылася персанальная выстава мастачкі Ірыны Дзёмінай пад назвай "ІншыЯ".

Карэспандэнт UDF.BY наведаў яе і быў прыемна ўражаны высокім ўзроўнем дэкаратыўна-пракладнога мастацтва Беларусі…

Мастак па скуры Ірына Дзёміна выстаўляецца ў Мінску не вельмі часта. Але кожны яе так званы "выхад у свет" – сапраўдная падзея ў мастацкім жыцці краіны. Прыхільнікі мастацтва да гэтага часу згадваюць яе калекцыю сукенак са скуры "Зямная душа", што была прадстаўлена на фестывалі "Млын моды" у 2003 годзе. Не меншы рэзананс выклікала персанальная выстава арт-аб’ектаў "Валіза", якую Ірына ладзіла у Музеі горада ў 2012 годзе.

Пад час гэтай выставы наведвальнікаў у музэі было так шмат, што кіраўніцтва вырашыла працягнуць выставу яшчэ на месяц.

"Пудзілы і ІншыЯ"

Фота: Віктар Масальскі

На гэты раз мастачка прапануе новы ўнікальны праект пад назвай "ІншыЯ".

"Пудзілы і ІншыЯ"

Фота: Віктар Масальскі

"Галоўная ідэя праекта – філасофскае пытанне, што хвалюе ўсё прагрэсіўнае чалавецтва. Чаму нашыя ўяўленні пра сябе часта не супадаюць з меркаваннем іншых?.. Чаму пры сустрэчы з навакольным светам мы апранаем маску?.. Як не заблукаць у гэтым жыцці, а пражыць яго паўнавартасна - не душыць сваіх эмоцый, крыўд, жаданняў - і пры гэтым заставацца ў гармоніі з самім сабой?.." - кажа Ірына Дзёміна.

"Пудзілы і ІншыЯ"

Фота: Віктар Масальскі

Галоўныя персанажы выставы – пудзілы. Яны - вялікага памеру і выкананы са скуры ў адмысловай аўтарскай тэхніцы, па якой працы Ірыны Дзёмінай пазнаюцца з першага погляду.

Выстава будзе працаваць у Палацы мастацтваў да 22 красавіка.

"Пудзілы і ІншыЯ"

Ірына Дзёміна


Біяграфічная даведка.

Ірына Дзёміна. Нарадзілася у Мурманску. Жыве ў Мінску з 15 гадоў. Скончыла мастацкую вучэльню імя Глебава, Беларускую Акадэмію мастацтваў (факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва). Удзельнік шматлікіх замежных і рэспубліканскіх выстаў.

Новости по теме

Новости других СМИ