Помнік баламуту

"Наша ніва"

Ён пастаўлены ў невялікім двары ля скрыжавання вуліц Ніжне-Пакроўскай і Энгельса. Гэта ўжо трэцяя асоба княскага роду пасля Усяслава Брачыслававіча і Прадславы Святаславаўны (Св.Еўфрасінні). Першых дваіх прадстаўляць не трэба, але чым так заслужыўся перад горадам Андрэй Полацкі?

Помнік баламуту

У якасці абгрунтавання кажуць, што гэта апошні полацкі князь. Аднак Андрэй атрымаў гэты пасад не ў спадчыну, але прыняў з рук вялікага князя літоўскага, фактычна выконваў абавязкі намесніка.

Андрэй, пры нараджэнні Вігунд, быў старэйшым сынам Альгерда. Напачатку ён княжыў у Пскове. Як бацька стаў вялікім князем, Андрэй быў прызначаны ў Полацк. Пскавічы абурыліся, што князь з’ехаў, пазбавілі яго пасаду. Гэта выклікала дзесяцігадовы полацка-пскоўскі ўзброены канфлікт.

Пасля прыходу да ўлады Ягайлы Андрэй узбунтаваўся, збег у Пскоў. На загад маскоўскага князя ваяваў гарады ВКЛ Трубчэўск і Старадуб. І нарэшце, на маю думку, вызначальная прычына ўсталявання помніку: на Куліковым полі Андрэй быў на "правільным" баку і бараніў Маскву ад Мамая.

Пасля, не маючы рэсурсаў для змагання з Ягайлам, ён перадае крыжакам Полацкае княства, каб ад іх імя кіраваць у Полацку. Апрача таго, змаўляецца з князем смаленскім Святаславам і ў 1386 г. разам з ім жорстка нішчыць Полацкую зямлю. Кааліцыя пацярпела паразу, Андрэя ўвязнілі, ён збег, дабраўся да Пскова, дзе ў трэці раз заняў пасад. Урэшце, замірыўся з князем Вітаўтам. Загінуў у бітве з татарамі на Ворскле (1399).

Чаму менавіта князю Андрэю пастаўлены помнік? Як альтэрнатыву варта б было рагледзець хаця б кандыдатуру другога Альгердавіча, Свідрыгайлы. Пры ім Полацк на кароткі час вярнуў статус сталіцы Вялікага княства Рускага, а месцічы набылі вольнасці. Правы гэтыя ў іх не адважыліся адняць наступныя вялікія князі, і тое сталася грунтам для развіцця гораду аж да набыцця ў 1498 г. Магдэбургскага права.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров