"Заклятыя скарбы" — ствараецца першы беларускамоўны серыял жахаў

Радыё "Свабода"

Скрыншот галоўнай старонкі сайту skarby.by
Каманда маладых творцаў з Мінску пачала здымаць першы вэб-серыял жахаў на беларускай мове. Неўзабаве ён з’явіцца ў свабодным доступе.

Аўтар ідэі, прадзюсар і рэжысёр Серж Аўсяннік доўгі час працаваў на Белсаце над перадачай «Прыват», якую вядзе журналістка Валярына Кустава.

«А ў 2015 годзе нам з сябрамі прыйшла думка: а чаму б не экранізаваць вядомую кнігу „Заклятыя скарбы“ — зборнік беларускіх паданняў, часам жахлівых, але вельмі цікавых, самабытных. Памятаю гэтую кнігу яшчэ з дзяцінства, асабліва ілюстрацыі», — сказаў Серж Аўсяннік у інтэрв'ю Свабодзе.

Паводле рэжысёра, галоўнай крыніцай натхнення для яго стала экранізацыя «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча.

Як адзначыў Серж Аўсяннік, для яго прынцыпова, каб серыял быў па-беларуску, бо на іншай мове проста немагчыма перадаць усю прыгажосць, таямнічасць, жахлівасць беларускага фальклору. Але, натуральна, будзе дадатковая агучка на англійскай і расійскай, арыентаваная на замежную аўдыторыю.

Паводле слоў Аўсянніка, частка грошай была сабрана з дапамогай краўдфандынгавай платформы, астатняе перадалі сябры з Германіі. Але ён разам з Валярынай Куставай уносіў грошы і з уласнай кішэні. На адну 12-хвілінную серыю патрабавалася прыкладна 10 тысяч долараў.

Як адзначыў Серж Аўсяннік, у праекце чакаецца некалькі сезонаў. Цяпер ідуць здымкі першага, у які ўвойдуць 8 серый. Сцэнарый да чатырох з іх гатовы. Серыял павінен атрымацца вертыкальны — значыць, серыі не звязаныя паміж сабой сэнсава, можна пачынаць глядзець з любой.

Да выхаду «Заклятых скарбаў» засталося тры месяцы. Чакаецца, што ўжо вясной першыя серыі з’явяцца ў адкрытым доступе на сайце серыялу skarby.by.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!