Как Вы относитесь к тому, что Лукашенко наградил Киркорова орденом Скорины?
Сёння б Быкаву споўнілася 85...
19 июня 2009, 08:52
Учора ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.
Арганізатары запрасілі падзяліцца ўспамінамі пра Быкава пісьменнікаў і паэтаў, асабіста знаёмых з творцам, а таксама літаратуразнаўцаў і родных. Паслухаць гэтых людзей сабаралася цэлая заля.
Пачала імпрэзу народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, прачытаўшы ўрыўкі з твораў Быкава.
Затым слова ўзяў паэт Уладзімір Някляеў.
- Адным з галоўных адчуванняў Васіля Быкава – буйнейшага мастака сучаснасці – было адчуванне трагізму існавання чалавека ў свеце, няўмольнасці ягонага сыходу. Так ці інакш кожны з нас гэта адчувае. Але перадаць гэта так праўдзіва і не банальна ўдалася толькі яму аднаму. Сапраўды вялікі пісьменнік. Той, хто хоць раз у жыцці яго бачыў, размаўляў з ім, можа лічыць сабе шчаслівым. І я лічу сабе шчаслівым, - сказаў Някляеў.
Сваімі ўспамінамі дзяліліся пісьменнікі і даследчыкі творчасці славутага беларуса.
Сярод іх літаратуразнаўца Міхась Тычына. Ён узагадаў, што у сітуацыі, калі ў свеце змешваюцца дабро, і зло, усе каштоўнасці, у Васіля Быкава звычайны быў адзіны адказ: трэба пісаць, у любых умовах. Бо калі ты маеш дар ад Бога – пісаць, то не рабіць гэта – будзе блюзнерства. І перад сучаснікамі, і перад ахвярамі. І перад будучыняй.
Пра веру Быкава ў выратавальную сілу маставцтва казаў і пісьменнік Анатоль Вярцінскі.
- Васіль ні на адзіны момант у жыцці не згубіў вера ў цудоўную сілу мастацтва. Усе самае цудоўнае, самае вечнае ў вышэйшым праяўленні чалавечага духу, лічыў ён – у мастцтве. Гэта, можна сказаць, было ідэйна-мастацкім, эстэтычным крэда Васіля Быкава.
Прагучалі ў запісе голас самога Васіля Быкава і музыка, якую ён любіў.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Пашкевіч падараваў музею сабранне твораў Васіля Быкава, а таксама творы Быкава ў перакладзе на фінскую і нарвежскую мовы.
Рызынкай вечарыны стала прэзентацыя карціны "Здабыўшы перамогу. Партрэт Васіля Быкава". Мастак Міхась Будавей стварыў яе па замове літаратурнага музея адмыслова да юбілею пісьменніка.