Стэфан Эрыксан святкаваў Купалле ў Бабры

"Радыё Рацыя"
7 июля 2009, 17:39

У ноч з 6 на 7 ліпеня некаторыя дзеячы беларускай культуры святкавалі Купалле ў гарадскім пасёлку Бобр на Барысаўшчыне. Арганізатарам свята выступіў вядомы мастак, які жыве са сваёй сям’ёй у Бабры, Алесь Пушкін.

У святкаванні Купалля ў Бабры брала ўдзел моладзь з Менску, Барысава, Магілёва і нават студэнты з Польшчы. Прыехала група літаратараў са сталічнага літаб’яднання "Вобла", якое стварыла выдавецтва "Галіяфы". За музычную частку свята адказваў бард і дудар Зміцер Сідаровіч. А бадай самым ганаровым госцем быў пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Гаворыць удзельнік свята, намеснік дырэктара выдавецтва "Галіяфы" Міхась Башура:

- У Бобр завітаў пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Ён прыехаў пагядзець, як мы, беларусы, адзначаем Купалле. Я з ім размаўляў, ён сказаў, што ўпершыню на Купаллі. Яму было цікава паглядзець, якія ў нас абрады, ён уважліва слухаў, калі дзяўчаты спявалі, з цікавасцю назіраў, як моладзь скакала праз вогнішча.

Традыцыйна ўдзельнікі свята палілі купальскае вогнішча, спявалі песні, танцавалі. Свята доўжылася да самай раніцы.

Система Orphus
Распечатать
Поделиться ссылкой
powered by CACKLE

Главные новости