Беларусы вязуць у Кактэбель бомбу

www.udf.by

Цэлых сем гадзінаў будзе аддадзена беларусам на буйнейшым джаз-фэсце, што праходзіць штогод у Кактэбелі, на беразе Чорнага мора з 10 па 13 верасня. На Koktebel Jazz Festival адбудзецца "Беларуская ноч". Адбор гуртоў пройдзе ў Віцебску падчас "Славянскага базару". Але ж арганізатары адбору папярэджваюць, што да "слаўбазы" іх мерапрыемства не мае ніякага дачыненння.

"Летась на фэсце беларускія гурты выступілі звышпаспяхова, таму кіраўніцтва фэстывалю выказала ідэю ў 2009 годзе прадставіць Беларусь у больш шырокім фармаце і з большай колькасцю гуртоў. Гэта будзе асобны канцэрт на галоўнай сцэне фэсту. Начная феерыя. Свабода і мора", - кажа арганізатар pre-party Koktebel Jazz Festival Алег Ціханаў. З 11 па 16 ліпеня на штодзённых канцэртах у Віцебску і будуць абраныя гурты, якія прадставіць Беларусь у Кактэбелі.

Імя галоўнага беларускага хэдлайнера ўжо вядомае – гэта этна-трыё "Троіца". Іх выступ будзе сапраўднай бомбай, - упэўненыя арганізатары.

Разам з беларусамі на сцэну Koktebel Jazz Festival з 10 па 13 верасня выйдзе зорка сусветнага джазу Кортні Пайн – першы цёмнаскуры брытанец, які займеў сусветную славу, а таксама зоркі расейскай альтэрнатыўнай сцэны Tequilajazz, украінскі гурт "Гайдамаки" і яшчэ нямала цікавых выканаўцаў.

Гэта не першы выпадак, калі арганізатары буйных музычных фэстываляў надзяляюць беларусам асаблівую ўвагу. Напрыклад, летась на адным з самых буйнейшых польскіх рок-фэстываляў Union of Rock прайшоў дзень беларускіх гуртоў, а сёлета пяць беларускіх гуртоў выступілі на самым вядомым расейскім альтэрнатыўным фэсце "Пустые холмы".

Сяргей Нятрэба

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров