У Мінск едзе The Prodigy

"Наша Ніва"

Гурт стане хэдлайнерам фестывалю UltraMusicFestival, што пройдзе 5 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе рэкламна-канцэртнае агенцтва "Ультра Звук", якое і ладзіць канцэрт.

UltraMusicFestival адбудзецца ў фармаце "вольнае паветра" (оўпэн-эйр) на мінскім стадыёне "Дынама" 5 кастрычніка (з 17 да 22 гадзінаў).

Пакуль невядома, хто будзе выступаць, акрамя The Prodigy, якія прыедуць у Мінск у поўным складзе.

Паводле агенцтва "Ультра Звук", цэны на квіткі будуць ніжэйшыя за кошты на падобных фэстах у Еўропе.

У Мінск едзе The Prodigy

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров