ОДС, объединённые демократические силы, беларусь, политика, демократия, свобода, АДС, дэмакратычныя сілы
Пра АДС Дакументы Суб'екты У рэгiёнах Кантакты
 
English version

На Дзень Волі ў Кіеве пачнуцца "Дні слушнай беларускай музыкі" (відэа)

16 сакавіка 2010 16:24
Памер тэкста - +
На Дзень Волі ў Кіеве пачнуцца "Дні слушнай беларускай музыкі" (відэа)
Цягам трох дзён на сцэну арт-клуба "44", што знаходзіцца непадалёк ад Майдана, выйдуць пяць айчынных гуртоў, які прадставяць беларускі джаз, этна-музыку і рок-н-рол.

Трохдзённым канцэртам ва ўкраінскай сталіцы вырашыў адзначыць сваю двухгадовую прысутнасць у беларускай тэлевізійнай прасторы расійскі тэлеканал A-One. "Мы вырашылі падрыхтаваць да свайго дня народзінаў экспартны праект і бліжэй пазнаёміць украінцаў з беларускай музыкай", - кажа дырэктар беларускага прадстаўніцтва A-One Алег Скарабагаты.

Галоўнай беларускай зоркай на фэсце "Дні слушнай беларускай музыкі" будзе фрык-кабарэ бэнд "Серебряная Свадьба". Кожны дзень гурт Светы Бень будзе прадстаўляць новую праграму і такім чынам возьме ўдзел у джазавым, фолькавым і рок-н-рольным днях. Гэтыя музыкі робяць кактэйль з самай разнастайнай музыкі – у іх можна ўгледзець французскі шансон, дыксіленд, кантры, лацінаамерыканскія рытмы ды народную музыку.

25 сакавіка сучасны беларускі джаз прадставіць таксама гурт Kusudama, што змешвае класічныя традыцыі з цяжкім гітарным рокам. 26-га ў этна-вечарыне сыграе адна з лепшых фолк-камандаў краіны - Osimira, а 27-га – прагучыць англійскамоўны рок-н-рол мінскага гатунку - Yellow Brick Road і The Toobes.

Арганізатары беларускіх музычных дзён у Кіеве кажуць, што хацелі б бачыць больш беларускамоўных камандаў. "Наш праект хутчэй сацыяльны, чым камерцыйны. На жаль, з прадстаўнікамі беларускамоўнай сцэны мы не заўжды знаходзім паразуменне, - тлумачыць прадзюсар Алег Ціханаў. – Вельмі часта яны хочуць ганарар, які невымяральны іх папулярнасці ў іншай краіне".

Беларускае прадстаўніцтва A-One плануе правесці падобны фэст з удзелам беларускіх музыкаў увесну ў Казані.

На Дзень Волі ў Кіеве пачнуцца Памоўка вiдэа...

Крыніца інфармацыі: Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Закладкi

На Дзень Волі ў Кіеве пачнуцца "Дні слушнай беларускай музыкі" (відэа)

Архiў навiнаў Дзень: Месяц: Год:

Новае »

Навiны...

Галасаванне


Ці стануць калі-небудзь беларусы чэмпіёнамі свету па футболе?

Хутчэй ужо па хакеі
Абавязкова, дажыць бы толькі да гэтага часу
Нам хаця б проста на турнір прабіцца
Чаму не, калі за зборную будуць гуляць 11 бразільцаў
Я футболам не цікаўлюся

    глядзець вынiкi
 


Навiны ПРАЙС-ТАЙМ...
 
Rambler's Top100
Design by Nick Antipov