Беларускія рок-зоркі зняліся для календара

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

У Беларусі з'явіўся рок-каляндар, для якога зняліся вядучыя айчынныя рок-музыканты. Аўтары размеркавалі кожную выяву артыста пад той месяц, у якім ён нарадзіўся.

Ад ідэі "аголенага календара" было вырашана адмовіцца адразу. "Па-першае, ужо нашы літаратары агаліліся, а па-другое, хацелася паказаць сапраўдныя твары нашага рок-н-ролу. Мы прасілі нашых герояў падчас здымак зрабіць сапраўды натуральны выраз твару і фатаграфавалі іх буйным планам з фокусам на вочы, каб былі нават зморшчынкі бачныя", - кажа дырэктар творчай суполкі "Осмос" Павал Юрцэвіч, які выдаў каляндар. У праекце ўзялі ўдзел такія асобы як Аляксандр Кулінковіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Святлана Бень, Алег Хаменка, Тамара Лісіцкая.

Каляндар "Шчыры рок-н-рол" будзе мець працяг. Для наступнага выдання здымуцца ўжо тыя, хто дапамагае музыкантам у іх справе - прамоўтэры, прадзюсары, музычныя журналісты. Прычым па задуме, крытыкі падчас фотасесіі павінны будуць усміхацца.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров