Канцэрт "Салідарныя з Беларуссю" адменены

www.udf.by

Арганізатары канцэрту "Салідарныя зь Беларуссю" прынялі рашэнне не праводзіць імпрэзы.

Планавалася, што 11 красавіка на тэатральнай плошчы ў Варшаве засьпяваюць Сыднэй Поляк, Янэк Пэнчак i The Relievers, "Спрат", Recha, Слава Корань, Аляксандар Кульлінковіч ды іншыя. Мерапрыемства адмененае з сувязі з трагедыяй 10 красавіка. У Польшчы абвешчаны тыдзень жалобы.

"У сувязі з катастрофай Прэзыдэнцкага самалёта інфармуем аб адмене канцэрта "Салідарныя зь Беларусьсю". Адначасова выказваем свае спачуванні сем’ям ахвяраў трагедыі і суайчыннікам", - вядзецца ў афіцыйнай заяве арганізатараў.

Частка беларускіх музыкаў ужо прыехалі ў Варшаву, калі стала вядома пра трагедыю пад Смаленскам. Рыхтавалася і сцэна для выступу на тэатральнай плошчы. Але падрыхтоўку перапыніла жахлівая навіна.

Магчыма, што канцэрт усё ж будзе праведзены, але ўжо ў наступным месяцы.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров