Аўтар "Адзіноты ў сеціве" наведае Мінск

Сяргей Нятрэба, новостной портал www.UDF.BY

Аўтар еўрапейскага бэстселера "Адзінота ў сеціве" Януш Вішнеўскі прыедзе ў Мінск, каб узяць удзел у міжнародным кінапраекце і раздаць аўтографы ўсіх ахвочым.

Януш Вішнеўскі здабыў вядомасць спярша, як навукоўца. Ён займаецца малекулярнай біялогіяй, мае ступень доктара інфарматыкі і доктара хімічных навук. Пісаць ён пачаў дзеля забавы, у 2001 годзе выйшаў яго першы раман "Адзінота ў сеціве" пра рэальныя гісторыі, якія распавядаюць удзельнікі інтэрнэт-чартаў.

Поспех кнігі быў неймаверны, як і стужкі, пастаўленай паводле яе. У 2006 годзе фільм "Адзінота ў сеціве" режысёра Вітальда Адамека стаў самым касавым фільмам Польшчы, а
Вішнеўскі напісаў працяг "Адзіноты…".

Пасля выдання кнігі прыхільнікі засыпалі яго лістамі з сваімі гісторыямі. Паводле гэтых перапісак паўстала другая частка кнігі, а трэцяя ўяўляла з сябе альтэрнатыўны варыянт першага рамана з іншай трактоўкай канцоўкі.

На гэты момант у Януша Вішнеўскага ўжо 12 кнігаў і статус самага паспяховага польскага пісьменніка.

У жніўні ён упершыню ў жыцці наведае Мінск. У беларускай сталіцы ён абмяркуе супрацоўніцтва ў міжнародным кінапраекце, у якім удзельнічаюць Беларусь, Польшча, Украіна і Расія. Вішнеўскаму прапанавана напісаць сцэнар для гэтага фільма. 8 жніўня польскі пісьменнік паразмаўляе з сваімі прыхільнікамі на аўтограф-сэсіі, што пройдзе ў дыскарні "Містэрыя гуку" у гандлёвым цэнтры "Рыга".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров