Аліна Арлова распавяла пра свае беларускія карані

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Самая вядомая літоўская спявачка з нагоды выхаду свайго другога дыска Mutabor распавяла, што мае беларускія карані.

Аліна Арлова нарадзілася перад самым распадам Савецкага Саюзу, у 1988 годзе. Яе маці – руская, а бацька – паляк.

Праўда, у адным з апошніх інтэрв'ю спявачка патлумачыла, што яе тата хутчэй належыць да беларусаў. "Гэта не тыя палякі, якія жывуць у Польшчы. У іх і мова адрозніваецца ад польскай, яна ўжо бліжэй да беларускай", - сказала Арлова Openspace.ru. На пытанне кім па нацыянальнасці яна лічыць сябе, спявачка зазначыла, што і рускай сябе не адчувае, і літоўкай таксама.

Пра Аліну Арлову загаварылі ў 2008 годзе, калі выйшаў яе дэбютны альбом "Laukinis šuo dingo" (у перакладзе з літоўскай – "Дзікі сабака Дзінга"), які асабліва расхвалілі ў Расіі. У момант яна стала самай папулярнай спявачкай з Літвы, яе канцэрты дэманстравалі па цэнтральных літоўскіх каналах, сёлета яна была адным з хэдлайнераў буйнога фестывалю b2gether ля самай беларускай мяжы. Праўда, у Беларусі Арлова дагэтуль з канцэртамі не выступала.

поделиться

Новости по теме

    Незалежная Рэспубліка Паліна - відэа

    17-гадовая спявачка Паліна Рэспубліка імгненна зачароўвае ўсіх, хто яе чуе. Сёлета яна ў апошні момант заявілася на конкурс беларускага фестывалю "Бардаўская восень", што праводзіцца ў Польшчы, ды ўзяла Гран-пры фэсту.подробности

Новости партнёров