Антырэкорд Вайцюшкевіча

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

У час міні-тура па Беларусі артыст пацярпеў фіаска ў Кобрыне, дзе было запланавана два канцэрты. На імпрэзу не прадалі ніводнага квітка.

З часу пачатку сваёй сольнай кар’еры дзесяць год таму былы музыкант "Палаца" і "Крыві" неад’емна збірае на свае канцэрты аншлагі. Праўда ў асноўным ў Мінску. У апошні час Зміцер Вайцюшкевіч вырашыў аб’ездзіць з канцэртамі ўсю Беларусь. На 17-га верасня ў яго былі прызначаны два канцэрты ў палацы культуры ў Кобрыне, але іх давялося адмяніць – не выявілася ніводнага ахвочага паслухаць выканаўцу песні "Я нарадзіўся тут".

"Праект праваліўся і ад такой сітуацыі становіцца вельмі сумна, - зазначае арганізатар гастроляў Зміцер Назараў. – Думаю, што прычына тут у тым, што беларускія дзяржаўныя СМІ цікавяць расійскія псеўда-зоркі, беларуская эстрада і шансон, і на ўсёй гэтай інфармацыйнай прасторы таленавітым выканаўцам проста няма месца".

Сам выканаўца фактам адмены канцэртаў не засмуціўся: "Не ведаю, чаму так сталася, бо спачатку была зацікаўленасць у Кобрыне ў тым, каб адзін канцэрт я даў для маленькіх дзетак, а другі – для школьнікаў. На маім жаданні едзіць па Беларусі з канцэртамі гэтая акалічнасць аніяк не адаб’ецца. Сёння граю ў Пружанах і ведаю, што там ёсць немалая цікавасць".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров