Мінская «Кассиопея» у Маскве

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Новы альбом групы з Беларусі "Кассиопея" пабачыць свет на расійскім лэйбле "Снегири", заснаваным прадзюсарам і лідэрам групы "Мегаполис" Алегам Несцеравым. Дыск завецца "Стивен Кинг и мы".

Музыканты "Кассиопеи" называюць Стывена Кінга лепшым ілюстратарам дзівосаў, якія адбываюцца ў жыцці. "Ён шукае дзіўнае побач, і ў гэтым мы з ім падобныя", - кажуць яны.

Гурт "Кассиопея" заўжды вялікую ўвагу надаюць свайму сцэнічнаму іміджу – на кожным канцэрце іх можна пабачыць у новых касцюмах. Яны могуць апрануць венецыянскія маскі, могуць выйсці з накладнымі вусамі ці з антэнамі на галаве. Песні ў іх таксама эксцэнтрычныя і ў той жа час наіўныя. Сярод іншых у гэты альбом увайшла арыгінальная інтэрпрэтацыя песні гурта "Браво" аўтарства Васіля Шугалея.

Прарыў у Расіі ў гурта з Беларусі адбыўся ў мінулым годзе, калі іх альбом здабыў прыязныя водгукі з боку крытыкаў. Цяпер іх дыск будзе выдаваць лэйбл "Снегири". Свой альбом "Кассиопея" ужывую прадставіць у піцерскім клубе "Грибоедов" 20 кастрычніка і ў маскоўскім China-Town-Café 21-га. А 31-га кастрычніка музыкі выступяць у мінскім клубе "Графіці".

поделиться

Новости по теме

    Выйшаў першы беларускі "трайнік"

    Урэшце выйшаў першы беларускі "трайнік" - трыб’ют гурту "Ы.Ы.Ы" і Васі Шугалею. На 3 CD прадстаўлены ўсе алічбаваныя запісы каманды, трыб’ют-альбом Змітра Вайцюшкевіча і трыб’ют-складанка.подробности

Новости партнёров