Музыкі збіраюцца прапіарыць бульбу

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Рок-фестываль у Мінску пройдзе пад слоганам "Бульба фарэва". Замест квіткоў у гледачоў на ўваходзе будуць прасіць паказаць адну бульбіну.

"Бульба – сапраўдны беларускі брэнд і вельмі дзіўна, што ніхто яго ў нас не піарыць", - кажуць арганізатары "Бульфэсту", якія да ўсяго робяць тэлепраграму пра сучасную беларускую культуру "Бульбокс" на Восьмым тэлеканале. Іх мерапрыемства праходзіць пад слоганам "Бульба фарэва", замест квіткоў у гледачоў на ўваходзе будуць прасіць паказаць адну бульбіну. "Мы хочам, каб людзі супастаўлялі беларускае і сучаснае, бо сённяшнія эма-дзеці абсалютна не адчуваюць свайго. Таму спадзяемся, што ідэя адметнасці пададзеная ў такой жартаўлівай форме прымусіць іх над гэтым задумацца", - мяркуюць арганізатары.

У "Бульфэсце" возьмуць удзел гурты "Кассиопея", The Toobes, а таксама каманда з Заходняй Украіны "Перкалаба". Суседзям і дастанецца ў дадатак да ганарару ўся бульба, сабраная на канцэрце. Ідэолагі "Бульфэсту" запакуюць яе ў фірмовы мех і перададуць музыкам з тым, каб слава пра беларускую бульбу данеслася да Закарпацця. Тым больш, што бульба ў тых краях не надта расце. Надалей на фэст плануецца запрашаць гурты з іншых краінаў-суседзяў.

"Буль-фэст" будуць весці музыкант Сяргей Пукст і Наста Шпакоўская, спявачка з гурта Naka.

Для таго, каб трапіць на фэст 8 кастрычніка ў мінскім клубе "Рэактар", дастаткова зарэгістравацца на сайце. Арганізатары просяць гледачоў не забыць прыхапіць з сабой адну бульбіну, пажадана мытую.

поделиться

Новости по теме

    Алег Скрыпка: "Я фанат беларускай музыкі"

    Больш за 20 камандаў выступіць на фэстывалю Be Free, які ладзяць беларускія арганізатары на тэрыторыі Ўкраіны. Сёлета фэст пройдзе 22 і 23 жніўня. У ліку хэдлайнераў гурты з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Першы дзень фэсту закрые гурт "Ляпісподробности

Новости партнёров