Літоўцы панеслі страту на шляху Вітаўта - фота

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Саракадзённы паход на конях шляхам Вітаўта падыходзіць да завяршэння. Удзельнікі вандроўкі панеслі першыя страты.

Удзельнікі праекту "2000 кіламетраў гісторыі" завяршаюць свой шлях. На гэтых выходных яны павінны дасягнуць канцавой кропкі ў сваім маршруце – Чорнага мора. Паводле задумы, цягам 40 дзён дзесяць вершнікаў мусілі прайсці шляхам Вялікага князя Літоўскага Вітаўта – ад Трокаў праз Навагрудак у Ачакаў – усяго дзве тысячы кіламетраў. Сярод удзельнікаў пахода – вядомыя літоўскія палітыкі і бізнесоўцы.

Літоўцы панеслі страту на шляху Вітаўта - фота

Літоўцы панеслі страту на шляху Вітаўта - фота

Апошні тыдзень пачаўся са скрушнай навіны – памерла адна з кабылаў, што брала ўдзел у вандроўцы. Удзельнікі паходу прызнаюцца, што нямала стамілася, але маюць рашучасць прайсці апошнія 300 кіламетраў. Адзін з кіраўнікоў праекту Гедрыюс Клімкявічус зазначае: "Натуральна, найперш мы думаем пра здароўе людзей і жывёлін. Але ёсць рэчы, ад якіх мы не можам уберагчыся. Мы пэўныя, што дойдзем да канца".

Літоўцы панеслі страту на шляху Вітаўта - фота

Літоўцы панеслі страту на шляху Вітаўта - фота

Па шляху з Літвы праз Беларусь на Украіну вершнікі наведваюць усе важныя гістарычныя помнікі. Яны ўжо былі ў замку ў Нарвілішках, у беларускіх Гальшанах, Крэве, Навагрудку, Слоніме, ва ўкраінскіх Луцку і Камянец-Падольску.

Літоўцы панеслі страту на шляху Вітаўта - фота

Літоўцы панеслі страту на шляху Вітаўта - фота

фота 2000kmistorijos.lt

поделиться

Новости по теме

    Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

    Удзельнікі праекту «2000 кіламетраў гісторыі» вырашылі паўтарыць паход князя Вітаўта да Чорнага мора 600-гадовай даўніны і выправіліся ў 40-дзённы паход на конях. Сярод вершнікаў – літоўскія бізнесоўцы і палітыкі, а на чале экспедыцыі віцэ-мэрподробности

Новости партнёров