Kriwi: час вяртання

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY

Вераніка Круглова ў час сваіх прыездаў у Мінск заўжды кажа: праект не спыняецца, пастаянна канцэртуе па Еўропе і няспынна працуе над новым матэрыялам. Але ведаючы тое, што апошні альбом гурта "Miensk – Berlin" датаваны 2002 годам, можна меркаваць, што Kriwi займаецца не так актыўна, як тое было, калі на застоллях па ўсёй краіне пры канцы 90-х ізноў зацягнулі "За туманам".

Пасля ад’езду Веранікі Кругловай у Берлін навіны ад гурта Kriwi з’яўляюцца зрэдчас. Апошні іх гучны поспех здарыўся восем год таму, калі музыкі запісалі кавер на песню "Freelove", адзін з самых моцных нумароў у беларускім трыб’юце Depeche Mode. Тым не менш, сама рок-князёўна ў час сваіх прыездаў у Мінск заўжды кажа: праект не спыняецца, пастаянна канцэртуе па Еўропе і няспынна працуе над новым матэрыялам. З яе слоў, за гэты час гурт канчаткова адыйшоў ад фольк-року і зрабіў стаўку на эксперыменты з электроннай музыкай на падставе ўсё тых жа народных песень. Але ўсё ж, ведаючы тое, што апошні альбом гурта "Miensk – Berlin" датаваны 2002 годам, можна меркаваць, што сваім музычным праектам Вераніка займаецца не так актыўна, як тое было, калі на застоллях па ўсёй краіне пры канцы 90-х ізноў зацягнулі "За туманам".

Цяпер гурт часова вяртаецца ў Беларусь з тым, каб паказаць новую праграму, што станецца асновай для іх новага альбома. Цяжка сказаць, ці атрымаецца ў Kriwi вярнуцца ў абойму актуальных беларускіх гуртоў. За час фактычнай адсутнасці гурта цікавасць да фольк-музыкі істотна зменшылася як у музыкаў, так і ў слухачоў. У апошні час пэўна толькі этна-трыё "Троіца" дэманструе, што ідэя яшчэ не загібела дарэшты. А сярод адкрыццяў апошніх год можна назваць хіба што праекты Akana i Hvarna.

Зрэшты, Kriwi яшчэ за часамі, калі там гралі Юры Выдронак і Зміцер Вайцюшкевіч, сваю місію выканалі, калі ўвялі беларускую народную песню ў сучасны музычны кантэкст. Таму гурт цяпер мае поўнае права абіраць – спачываць на лаўрах, эксперыментаваць і нікога не слухаць ці прапанаваць якасна новую творчую ідэю.

Мінскі канцэрт Kriwi адбудзецца 16 кастрычніка ў Моладзевым тэатры эстрады.

поделиться

Новости по теме

    MAUZER паехаў у Мінск і ледзь уцалеў

    Адзін з лепшых маладых рок-гуртоў Беларусі пераехаў з роднага Магілёва ў Мінск, перажыў распад ды ізноў аднаўляе сваю дзейнасць. Лідэр гурта Ян Маўзер кажа, што цяпер гурт будзе гучаць зусім па-іншаму.подробности

Новости партнёров