Жарсці вакол "Ў"

Сяргей Будкін, для партала навінаў www.UDF.BY

У беларускай музычнай прасторы апынулася два гурты пад адной і той жа назвай – "У нескладовае". Лідэр адной зь іх – Юры Карака – кажа, што яго каманда не збіраецца адмаўляцца ад сваёй назвы. Лідэр другой, Раман Арлоў мяркуе, што ў краіне можа існаваць хоць сем "У нескладовых" – абы была карысьць для айчыннай культуры. У юрыдычных нюансах музыканты пакуль не разбіраліся.

Гісторыя гурта "Ў" на чале з Юрыем Каракам налічвае каля двух год. Каманда ўзялася граць беларускамоўную рок-музыку на ўласныя тэксты. Музыкі далі некалькі канцэртаў у мінскіх клубах, але вялікай вядомасці пакуль не дасягнулі. У апошні год не выступалі, але каманда не спыніла свайго існавання: "Гурт існуе, але ж зараз мы працуем у зусім іншых напрамках і ў абноўленым складзе", - кажа Юры.

Каманда "Ў" на чале з Раманам Арловым свой канцэрт дала сёлета ў красавіку. Былы гітарыст гурта J:Морс задумаў праект разам з сваім сябрам-музыкам Вадзімам Марголіным і запрасіў да ўдзелу вядучых беларускіх музыкаў. У праекце задзейнічаны Алег Хаменка, Аляксандар Памідораў, Ганна Хітрык ды іншыя. Зорная каманда рыхтуецца прэзентаваць дэбютны альбом 21 кастрычніка ў Маскве і 28 кастрычніка ў Мінску.

"Наконт назвы – гэта чыста юрыдычнае пытанне. Але пакуль праблем не адчуваем, бо актыўна не канцэртуем", - кажа лідэр аднаго з "Ў" Юрый, сам студэнт юрфака БДУ. Лідэр іншага "Ў" Раман Арлоў такому супадзенню не збянтэжыўся: "Няхай будзе хоць сем праектаў пад назвай "У нескладовае", абы яны працавалі на карысць беларускай культуры і музыцы".

Гурт "Ў" з Юрыем Каракам можна пачуць на старонцы Вконтакте.
Новую песню "Ў" Рамана Арлова, запісаную з Аляксеем Хлястовым, можна пачуць на "Тузіне Гітоў" .

поделиться

Новости по теме

    Аляксей Хлястоў увайшоў у каманду «Ў»

    Да праекта Рамана Арлова «У нескладовае» далучыліся новыя ўдзельнікі, сярод іх поп-спявак Аляксей Хлястоў і лідэр J:Морс Уладзімір Пугач. Такім чынам, колькасць вакалістаў гурта ўжо перасягнула дзесятак.подробности

Новости партнёров