Беларускі режысёр расчуліў Боя Джорджа - відэа

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY

Беларускі кліпмейкер Аляксей Церахаў працягвае супрацоўніцтва з сусветнымі знакамітасцямі. Пасля роліка гурту Gogol Bordello рэжысёр стварыў кліп брытанскай зорцы Бою Джорджу.

З брытанскім артыстам Аляксей Церахаў сыйшоўся праз электронны дуэт Glide & Swerve, з якім быў знаёмы раней. Музыкі запісалі сумесную песню з Боем Джорджам ды прапанавалі беларускаму рэжысёру зняць на яго відэа. "Паколькі песня у стылістыцы электроннага рэг, то я задумаў брутальны сюжэт, каб падкрэсліць гэтую музычную лёгкасць", - распавядае Аляксей.

Паводле задумы роліка, герой Боя Джорджа цягам усёй песні шкадуе, што ён здзейсніў злачынства і трапіў за краты. Кліп ствараўся адразу ў трох гарадах – у Таронта, дзе цяпер жыве Церахаў, у Лондане, дзе знаходзяцца музыкі, і ў родным для рэжысёра Мінску. Цікава, што касцюмы для кліпа распрацаваў беларускі дызайнер Іван Айплатаў, а ролю злачынцы выканаў акцёр мінскага пластычнага тэатру "ІнЖэст" Дзмітрый Скачкоў.

Церахаў распавядае, што Бой Джордж надта расчуліўся, як пабачыў працоўны варыянт відэа. "Ён сказаў, што ледзь не плакаў, калі глядзеў, і папрасіў не ўстаўляць некалькі жорсткіх сцэнаў. Але па задуме мусіла быць як злачынства, так і пакаранне, таму я іх адстаяў. У выніку музыкі засталіся задаволенымі", - кажа режысёр.

Кліп на "Pentonville Blues" толькі што выйшаў і яшчэ не трапіў на тэлебачанне, але ўжо збірае пазітыўныя водгукі ў сеціве.
Тым часам Аляксей Церахаў працуе над чарговым кліпам для гурта "Ляпіс Трубяцкой". Відэа на новую песню Сяргея Міхалка "Верю" будзе зроблены ў абсалютна новай для яго тэхніцы, якая выкарыстоўвалася ў фільме "Барака".

Беларуская прэм’ера відэа "Pentonville Blues" Glide & Swerve feat. Boy George на партале навінаў www.UDF.BY:

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров