Рэперы з Вілейкі запісалі песню з будучай зоркай Diskovery - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Новы трэк гурта PANaNieba ўпрыгожыў вакал Караліны Хіменес - спявачкі з Маямі, якая збіраецца дэбютаваць у якасці вядучай на тэлеканале Diskovery. У трэку "Усё будзе добра" яна чысцютка падпела рэперам па-беларуску.

Удзельнік праекту SP Kava распавядае, што для іх новай песні спатрэбілася дзяўчына, якая мусіла праспяваць у прыпеве. І рэперы вырашылі напісаць ліст у Маямі да маладой спявачкі Караліны Хіменес. "Яны калісьці жыла на Вілейшчыне, там дзе і мы. Таму ведае беларускую мову і добра спявае. Таму мы падумалі, што з гэтай задачай яна справіцца найлепш", - кажа музыкант.

Караліна некалькі год таму з’ехала ў Амерыку да свайго бацькі – вядомага ў Амерыцы гальфіста Хасэ Мігеля Хіменеса. Ён кубінец і калісьці вучыўся ў Беларусі, дзе пазнаёміўся з беларускай дзяўчынай – будучай маці Караліны. Зараз спявачка вучыцца ва ўніверсітэце ў Маямі і плануе акрамя музыкі, распачаць яшчэ і кар’еру тэлевядучай. Хутка яна будзе весці праграму на Diskovery. "Пакуль Караліна яшчэ не такая вядомая, але хто ведае, мо яна змусіць Рыану саступіць ёй месца", - кажа SP Kava.

Песня "Усё будзе добра" ўвайшла ў новы альбом PANaNieba, які завецца "На балоце". Над ім музыкі з Вілейкі працавалі два гады.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров