«Красные звёзды» заспявалі па-беларуску - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навинаў www.UDF.BY

Незвычайны падарунак сваім прыхільнікам да 7 лістапада падрыхтавала група "Красные звёзды". Колішнія паплечнікі Ягора Летава і "Гражданской обороны" прадставілі ў сеціве першую беларускамоўную кампазіцыю за 16 год існавання свайго калектыва.

Гурт "Красные звёзды" набыў вядомасць у сярэдзіне 90-х найперш у шэрагах прыхільнікаў творчасці Ягора Летава. На той час лідэр "звёзд" Уладзімір Селіванаў падзяляў ідэі нацыянал-бальшавікоў і выконваў адпаведныя песні з ухвалаю "руского порядка". За пяць год існавання гурт выдаў ажно 13 альбомаў, пасля чаго распаўся, каб сабрацца ізноў праз дзесяць год.

У спевах цяперашніх "Красных звёзд" няма і намёка на іх колішнюю заангажаванасць у палітыку. "Калі нехта ў XXI стагоддзі ў нашай назве хоча пабачыць спробу камуністычнага рэваншу ці нейкую правакацыю, то пераканаць такога чалавека можна толькі нашымі песнямі", - заявіў у адным з нядаўніх інтэрв’ю Уладзімір Селіванаў.

Цяпер гурт у сваіх песнях услаўляе прыгажосць жыцця. Назва іх новай праграмы-дылогіі "Мир миллиарда радуг". Якраз для яе "Красные звёзды" запісалі сваю першую песню, напісаную пад уплывам "Песняроў", па-беларуску.

Сваю новую праграму "Красныё звёзды" пакажуць 13 лістапада ў мінскім клубе Jolly Roger.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров