Піт-барацьбіт

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Беларускі гітарыст Піт Паўлаў заняўся арганізацыяй міжнароднага турніра па грэка-рымскай барацьбе.

Міжнародны турнір памяці беларускага алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева праводзіцца ўжо ў 17-ты раз. Удзел у ім возьмуць 10 камандаў з усяго свету. Сёлета да арганізацыі ўрачыстай часткі арганізатары запрасілі музыканта і прадзюсара Піта Паўлава.

"Я сам калісьці займаўся грэка-рымскай барацьбой, быў чэмпіёнам гораду і прызёрам на чэмпіянаце рэспублікі, так што з арганізатарамі турніру добра знаёмы", - тлумачыць Піт. Музыкант нават напісаў адмыслова да турніру новую песню, якую збіраецца выканаць на адкрыцці: "Яна завецца "Жыццё – гэта схватка", але там больш пра само жыццё, чым пра барацьбу. Мая ідэя ў тым, каб зрабіць яскравае шоў з дапамогай святла і музыкі, якога яшчэ не было за час правядзення турніра".

Паўлаў напісаў сцэнар да цырымоніі адкрыцця, а ў якасці вядучага запрасіў свайго калегу – музыканта і шоўмэна Аляксандра Памідорава.

Турнір адкрыецца 26 лістапада ў мінскім Палацы спорту. Уваход на яго будзе вольным.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров