Швейцарцы ўпадабалі беларускі фольк

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Швейцарскі джазавы калектыў Albin Brune Alpin Ensemble прыехаў у Беларусь дзеля прэзентацыі сумеснай праграмы з мясцовай фолк-камандай Akana. Як прызналіся замежныя музыкі, Беларусь ім нагадала краіну з фільмаў Дэвіда Лінча.

У Беларусь Albin Brun Alpin Ensemble і Akana прыехалі пасля сумесных гастролей па Швейцарыі, якія музыкі лічаць "звышпаспяховымі". “Гэта невялікая краіна, таму інфармацыя там распаўсюджваецца імгненна. У тым ліку і пра нашы канцэрты. "Да нас на пачатку выступаў падыходзілі мясцовыя гледачы і казалі, што чулі пра наш праект і ведаюць, што наша краіна слушна завецца не Weissrussland, а Belarus", - апавядае спявачка Руся з гурта Akana. Беларускі фольк-гурт падрыхтаваў сумесную праграму з вядомым швейцарскім джазавым калектывам Albin Brune Alpin Ensemble, у якой паспрабаваў сумясціць альпійскую культуру з беларускай. Музыкі далі шэсць канцэртаў, запісалі сумесны дыск і атрымалі ўжо некалькі прывабных прапаноў, як на далейшыя гастролі, так і на выданне дыску.

"Між прадзюсарамі распачалася сапраўдная бойка за права выдаваць наш сумесны альбом. Выдаваць будзем хутчэй у Францыі, там аўтарскія правы больш абароненыя", - кажа Руся.

22 лістапада міжнародны фольк-джаз праект быў паказаны ў віцебскай філармоніі. Рэакцыя мясцовай публікі швейцарцаў здзівіла. Гледачы паводзілі сябе сціпла і стрымана, так што музыкі ўсур’ёз захваляваліся. Але пры канцы выступа ўсё стала на свае месцы – людзі доўга апладзіравалі, а некаторыя расчуліліся да слёз.

Лідэр гурта Альбін Брюн ужо выступаў у Беларусі 13 год таму. З яго слоў, ён нібы трапіў у сваё мінулае. Швейцарцы з вялікай цікавасцю спасцігаюць нашу краіну. Як прызнаўся Альбін, Беларусь яму нагадала ў нечым краіну з фільмаў Дэвіда Лінча.

Albin Brun Alpin Ensemble і Akana 23 лістапада дадуць канцэрт у філармоніі Гродна, 25 у маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску, а 27 у доме прафсаюзаў у Брэсце. Акрамя таго, швейцарскія музыкі пакажуць майстар-клас у 10 музычнай школе Мінска 24 лістапада.

поделиться

Новости по теме

    Kriwi: час вяртання

    Гурт часова вяртаецца ў Беларусь з тым, каб паказаць новую праграму, што станецца асновай для іх новага альбома. Мінскі канцэрт Kriwi адбудзецца 16 кастрычніка ў Моладзевым тэатры эстрады.подробности

Новости партнёров