Алесь Таболіч: Еўрапейцаў цікавіць музыка з нацыянальным каларытам

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Беларускамоўныя металісты са Znich атрымалі прапанову даць канцэрты ў Францыі і выступіць на Global Fest у Кіеве разам з KoRn.

"У Еўропе адчуваюць перанасычанасць праявамі заходняй культуры, таму пачынаюць цікавіцца музыкай з нацыянальным каларытам", - так пракаментаваў гэтыя значныя запрашэнні для ўсёй беларускай музыкі лідэр гурта Znich Алесь Таболіч.

Запрашэнне ад прастаўніка французскага боку Алесь Таболіч атрымаў пасля сумеснага канцэрту з Gods Tower. "Спачатку здзівіўся і падумаў, што замежнікі проста паблыталі гурты, але іх сапраўды цікавіў Znich", - кажа музыкант. З яго слоў, французы некалькі год адсочвалі тое, што адбываецца ў альтэрнатыўнай беларускай музыцы. "Іх цікавіла каманда, у якой бы адчуваўся беларускі каларыт. Наша краіна і яе культура выклікае інтарэс на Захадзе, бо тамтэйшы рынак перанасычаны праявамі заходняй культуры".

Пакуль вядзецца пра выступ гурта Znich 24 сакавіка ў Мецы, магчыма, што на дзень раней беларуская каманда сыграе і ў Парыжы. Акром таго, музыкі атрымалі запрашэнне выступіць у наступным годзе на вялікім рок-фэсце Global East Rock Festival 2011 у Кіеве, дзе плануецца ўдзел KoRn.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!