«Ляпіс Трубяцкой» выбіраў паміж Саннікавым і Някляевым

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Лідэр гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок назваў беларускія выбары "грамадскім спектаклем" і заклікаў не чакаць падарунку ад нябёсаў, а праявіць волю і характар. Музыканты яго гурта падзялілі свае галасы на прэзідэнцкіх выбарах між Саннікавым і Някляевым. Сам Міхалок абраў Някляева.

Навіны пра падзеі ў Мінску Сяргей Міхалок слухаў па радыё, па вяртанню з выступу ў Маскве. І быў засмучаны той інфармацыі, якая падавалася на прадзяржаўных станцыях.

"Я чуў дзіўныя выказванні незразумелых экспертаў у перапынках між песнямі "Саня останется с нами", яны казалі пра п’янае быдла, чортаў ды бандытаў. Прамовы, якія былі на прапрэзыдэнцкіх радыёканалах, не маглі быць напісаныя за адну ноч. Гэта не проста хлусня. Ірэальны ўтапічны свет настолькі запанаваў у некаторых галовах, што стаў для іх рэальнасцю".

Міхалок назваў беларускія выбары "грамадскім спектаклем, які навучыліся рабіць на пяць балаў". Аднак, падзею гэтую вырашыў не ігнараваць. Разам з астатнім музыкантамі гурта ён прагаласаваў у амбасадзе Беларусі ў Расіі. Галасы "Ляпісаў" падзяліліся між двума кандыдатамі – Андрэем Саннікавым і Уладзімірам Някляевым. Сам Міхалок выбраў Някляева: "Ён паэт і творчы чалавек. Палітыкі ды эканамісты даўно ўжо засведчылі ўсяму свету сваю нікчымнасьць, таму могуць нарабіць толькі трэшу. А такія, як Някляеў маюць надзею і нябесную мудрасьць, а свае ўчынкі супастаўляюць з боскімі ідэаламі".

Музыкант засцерагае актыўную частку грамадства ад расчаравання і лічыць, што чалавек мусіць рэалізоўвацца ў прапанаваных яму ўмовах. "Цяжкасці робяць нас мацней, бо энергія з’яўляецца ў працэсе пераадолення. Не варта чакаць падарунку ад нябёсаў ды шчасця ад валадароў. Героям можна стаць, прыклаўшы аграмадныя высілкі, праз праявы волі і характара", - зазначыў музыкант у інтэрв’ю парталу "Тузін Гітоў".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров