Тэўтоны Grave Digger ідуць на Беларусь

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Нямецкія хэві-металісты Grave Digger прыедуць у Беларусь упершыню за сваю 30-гадовую гісторыю. Перад паездкай у Мінск вакаліст гурта Крыс Болтэндаль прызнаўся, што склаў пра нашу краіну толькі павярховае ўражанне паводле паведамленняў інфармацыйных агенцтваў, таму хоча пазнаёміцца з ёй бліжэй.

Grave Digger – прызнаныя зоркі хэві-металу. Сёлета яны святкуюць сваё 30-годдзе і з гэтай нагоды канцэртуюць па ўсім свеце. Менавіта іх юбілей стаў галоўнай падзеяй на буйнейшым у свеце фэсце цяжкай музыкі Wacken Open Air 2010. У Расію музыкі заязджалі ўжо пяць разоў, а вось у Беларусі дадуць канцэрт упершыню. Вакаліст каманды Крыс Болтэндаль прызнаецца, што ведаў пра нашу краіну ў яго небагата – толькі тое, што разыходзіцца праз інфармацыйныя агенцтвы. Так што можна здагадвацца, які вобраз Беларусі склаўся ў музыканта.

Арганізатары мінскага канцэрту Grave Digger вырашылі не рызыкаваць і зладзіць выступ нямецкага гурта ў клубным фармаце – у "Рэактары", а не на вялікай пляцоўцы. Канцэрт пройдзе 19 лютага.

Grave Digger разам з гуртамі Accept, Running Wild, Helloween лічацца заснавальнікам "тэўтонскага металу". У сваіх песнях актыўна выкарыстоўваюць фольк-матывы. Цікава, што адной з іх візітовак лічыцца песня 1984 года, якая называецца "Yesterday".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров