Experty.by назвалі лепшыя альбомы

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Перамогу ў чатырох з дзевяці намінацыях, у тым ліку "Лепшы альбом" атрымаў гурт, які ўжо не існуе.

Гурт "Дзецідзяцей" з альбомам "Рух" быў прызнаны "Лепшым беларускамоўным альбомам", "Лепшым рок-альбомам", "Лепшым альбомам году ў беларускай музыцы" і атрымаў "Прыз вялікага журы". Каманда Ганны Хітрык не пакінула аніякіх шанцаў гурту Neuro Dubel з альбомам "Афтары правды", які разглядаўся ў ліку асноўных фаварытаў прэміі, але застаўся без аніводнай узнагароды. Цікава, што гурт-пераможца ўжо не існуе больш за паўгады. Неўзабаве пасля прэзентацыі новай праграмы, музыканты "Дзецідзяцей" абвесцілі пра прыпыненне дзейнасці, а Ганна Хітрык заснавала новы музычны праект – "Sunduk".

"Лепшым дэбютным альбомам" названы дыск "На балоце" рэп-праекту Pananieba. Лепшым у фолку – "Кола вяртанняў" Hvarna, у якім удзельнічаюць музыкі з Беларусі і Расіі. Гэтая ж праца атрымала "Прыз народных экспертаў" і "“Прыз замежных экспертаў” (музычных журналістаў з памежных з Беларуссю краінаў). Яшчэ ў адной намінацыі – "Лепшы рэкорд-лэйбл" перамога была аддадзена кампаніі West Records, што выдала большасць альбомаў, якія ўвайшлі ў Топ-10 лепшых па выніках 2010 году. Ад намінацыі "Лепшы поп-альбом" эксперты сёлета вырашылі адмовіцца праз нізкую якасць выдадзенага матэрыялу.

Прэмію Experty.by заснавалі музычныя крытыкі і журналісты. Цягам году яны рэцэнзуюць і ацэньваюць альбомы беларускіх выканаўцаў. На падставе гэтых ацэнак па выніках году і вызначаецца пераможца.

поделиться

Новости по теме

    Experty.by назавуць лепшыя альбомы

    Прэмія праходзіць ужо ў трэці раз. У 2009 годзе лепшым альбомам па версіі штатных экспертаў і вялікага журы быў названы дыск The Toobes "Hello". "Прыз замежных экспертаў" атрымаў альбом Port Mone "Dip", "Прыз народных экспертаў" - "ViaVanilla" гуртаподробности

Новости партнёров