«Ляпіс Трубяцкой» выклаў новы альбом у інтэрнэт

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

У новай працы гурта на першы план выйшлі не ідэі, а эмоцыі. Тым часам, прадстаўнікі ўлады шукаюць прычыны, каб сарваць тур у падтрымку альбома: пад пагрозай зрыву апынуўся канцэрт у Магілёве.

Свой новы альбом гурт выклаў па традыцыі для вольнага доступа ў інтэрнэт на пляцоўцы Thankyou.ru, што працуе па прынцыпе "Спампуй і заплаці, колькі лічаш патрэбным", то бок альбом можна ўзяць абсалютна бясплатна, але пры тым можна і аддзячыць музыкам, налічыўшы якую заўгодна суму. Прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў мяркуе, што будучыня менавіта за такімі бізнес-схемамі. Неўзабаве альбом будзе выдадзены для тых прыхільнікаў гурта, якія хочуць мець у калекцыі альбом на дыску.

Як сведчыць лідэр гурта Сяргей Міхалок, "Весёлые картинки" істотна розняцца ад папярэдніх альбомаў – трылогіі "Капитал" – Manifest – "Культпросвет". У гэтай працы на першы план выйшлі не ідэі, а эмоцыі, музыкі вырашылі адмовіцца ад ранейшых догмаў і разбурыць стэрыятыпы наконт уласнага гучання. Пры ўсёй эксперыментальнасці, новыя песні ў "Ляпісаў" атрымаліся больш камернымі і лірычнымі, чым хіты апошніх чатырох год.

Тым часам, пад пагрозай зрыву апынуўся другі канцэрт з туру ў падтрымку новага альбома гурта. Ужо дакладна стала вядома, што выступ "Ляпісаў" у гомельскім лёгкаатлетычным манежы 13 сакавіка адмяняецца з надуманых прычынаў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зладзіла праверку і палічыла залу непрыдатнай для выступа. Падобная сітуацыя можа паўтарыцца ў Магілёве, дзе запланаваны выступ на 20 сакавіка, і мясцовыя ўлады шукаюць падставу для адмены.

"Ляпіс Трубяцкой" стаіць першым у пераліку артыстаў з так званага "чорнага спіса" музыкаў, акцёраў і пісьменнікаў, які, па неафіцыйнай інфармацыі, распаўсюдзіла Міністэрства інфармацыі і Адміністрацыя прэзідэнта.

Спампаваць альбом "Весёлые картинки" можна тут.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!