У Нясвіжы на знаку зрабілі памылку ў слове «ЮНЕСКА»


Нясвіжскі замак ў Спіс ЮНЕСКА ўнеслі ў 2005 годзе. У Нясвіжы з гэтай нагоды пры ўездзе на тэрыторыю замка, за касцёлам быў усталяваны манументальны мармуровы памятны знак. У англійскім і французскім варыянтах тэксту на знаку абрэвіятура ЮНЕСКА напісаная з памылкаю!


Пра гэта паведамляе «Звязда».

Трэба UNЕSСО (дзе літара «С» азначае на гэтых мовах «сulturе»), а напісана UNЕSKО! Наверсе знака размешчаны лагатым ЮНЕСКА, дзе ўсё напісана правільна!

У Нясвіжы на знаку зрабілі памылку ў слове «ЮНЕСКА»

Галоўны спецыяліста аддзела культуры Нясвіжскага райвыканкама Іна Бягунская распавяла, што «гэтая недакладнасць была дапушчана на этапе выканання надпісу, які наносілі мясцовыя майстры, што робяць помнікі».

Бягунская паабяцала, што праз тыдзень-два, калі троху пацяплее (гэта трэба тэхналагічна), майстар усё аператыўна пераробіць.
У Нясвіжы на знаку зрабілі памылку ў слове «ЮНЕСКА»

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров