Павел Аракелян збірае грошы для ўдзельніцы Плошчы, хворай на рак

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Адзін з лепшых джазменаў Беларусі Павел Аракелян абвесціў пра дабрачынную акцыю, каб дапамагчы сабраць неабходныя сродкі для лячэння ўдзельніцы Плошчы Таццяны Грачанікавай.

Жанчына, якая правяла 15 сутак за кратамі, хворая на рак, і ёй неабходная аперацыя. Яе мужа, таксама ўдзельніка акцыі 19 снежня, звольнілі з працы.

Музыкант абвесціў пра акцыю падтрымкі і заклікаў неабыякавых людзей набыць яго апошні альбом "Ballad of the lost musician", кошт якога падчас акцыі будзе падвышаны да 30 000 руб, а ўсе грошы з продажу паабяцаў пералічыць на рахунак для Таццяны. Дыск гэты можна набыць у Мінску ў "Няправільнай музычнай краме", што знаходзіцца ў будынку Акадэміі навук.

Гэта не першая акцыя салідарнасці вядомага беларускага джазмена. У лютым музыкант запісаў інтэрнэт-сінгл "Ластаўка" на словы Уладзіміра Някляева і прысвяціў яго ўсім беларусам, хто пацярпеў ад рэпрэсій.

Дабрачынны рахунак:

Філіял 511, аддзяленне 273, ААТ "ААБ Беларусбанк" г. Мінск. Рахунак № 000 001, 9004-Р \ Дабрачынных рахунак. BYR. Грачанікава Таццяна Анатольеўна.

Нумары тэлефонаў для дадатковай інфармацыі: (017) 214-64-03 (Юрась), (033) 314-14-01 (Таццяна).

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров