Вайцюшкевіч пасябруе з анёлкам

"Наша Ніва"

Папулярны спявак заканчвае працу над новым альбомам «Мой сябра — анёлак». Гэта сумесны праект Зміцера Вайцюшкевіча і паэта Арцёма Кавалеўскага.

На дыск увойдзе 21 кампазіцыя. Гэта гісторыі пра анёлкаў, якія трапляюць у розныя жыццёвыя сітуацыі.

Праз некалькі дзён, як запэўнівае Вайцюшкевіч, праца над запісам будзе скончана. У ёй прынялі ўдзел WZ-Orkiestra, Святлана Бень са "Срэбнага вяселля", Янка Маўзер, Галіна Казіміроўская, Сяргей Трухановіч і іншыя.

Праект разлічаны на сямейную і дзіцячую аўдыторыю. "Гэта хутчэй песні для дзяцей, сыграныя па-даросламу", — адзначае спявак.

Дыск "Мой сябра — анёлак" з’явіцца ў продажы напярэдадні Новага года. А з аднайменнай канцэртнай праграмай спявак выступіць 7 студзеня, на праваслаўныя Каляды.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!