Noize MC зладзіў "Міхалок-тур" - відэа

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Расійскі рэпер Noize MC вырашыў падтрымаць сваіх калегаў з гурта "Ляпіс Трубяцкой". Падчас свайго тура па Беларусі ён выконвае песні Сяргея Міхалка і сам жартаўліва называе свае канцэрты ў нашай краіне "Міхалок-тур". Noize MC пяе "12 обезьян", "Болт", а пры канцы свайго выступа ставіць фанаграму "Зорачак".

У дзень прыезда ў Мінск рэпер прызнаўся у адным з сваіх інтэрв'ю, што ведае пра "чорны" спіс выканаўцаў, што неафіцыйна склалі беларускія ўлады, і дзівіцца, што яго туды не ўключылі.

"Пэўна людзі, якія яго склалі, проста не здолелі прачытаць нашу назву і транспанаваць яе ў кірыліцу", - выказаў меркаванне рэпер. На сваёй Радзіме ён таксама знаходзіцца ў паўзабароненым стане, і ў шэрагу расійскіх гарадоў яму не даюць магчымасці выступіць. Нягледзячы на гэта, Noize MC нядаўна намінавалі адразу ў двух катэгорыях на прэміі МУЗ-ТВ – "Лепшы саўндтрэк" і "Лепшы хіп-хоп праект".

Цікава, што Noize MC зняўся ў галоўнай ролі ў фільме "Розыгрыш" рэжысёра Андрэя Кудзіненкі, фільм якога "Акупацыя. Містэрыі" забаронены да паказу ў Беларусі.

поделиться

Новости по теме

    Noize MC дапісаў песню "Ляпісаў" - відэа

    Беларускі гурт папрасіў расійскага рэпера дапісаць адзін з сваіх апошніх хітоў "Болт" для таго, каб зрабіць на яе кліп. Noize MC дапісаў тэкст, як толькі выйшаў з ізалятара ў Ваўгаградзе, куды трапіў за рэзкія выказвання ў бок міліцыі.подробности

Новости партнёров