Пра мінскага блюзмена Света здымаюць фільм - відэа

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Аўтары стужкі хочуць распавесці пра кароткае, але надта насычанае жыццё музыканта, які пражыў усяго 28 год. Грошы на здымкі будуць сабраныя пры дапамозе лепшых беларускіх выканаўцаў.

З ідэяй дабрачыннага канцэрту, прысвечанага памяці Света, выступіла маці музыканта. Усе сродкі, атрыманыя з акцыі, пойдуць на здымкі фільма пра выдатнага беларускага блюзмена. Дзеля гэтага ўсе выступоўцы пагадзіліся сыграць на вечарыне бясплатна, уладальнікі клуба таксама вырашылі не браць грошы за арэнду з арганізатараў.

"Вельмі няпроста знайсці людзей, якія бы паспрыялі выхаду фільма, таму мы вырашылі сабраць усіх, хто неабыякава ставіцца да творчасці Svet Boogie Band, каб разам зрабіць добрую справу", - кажа арганізатар акцыі Павел Кашырын. Так сталася, што ён ладзіў апошні канцэрт гэтага гурта 6 чэрвеня 2008 году. А ў ноч з 12 на 13 верасня яго лідэр Святаслаў "Свет" Хадановіч трагічна загінуў на 28 годзе жыцця.

28 красавіка ў мінскім клубе "Мулен Руж" збяруцца сябры і калегі музыкі – лепшыя джазавыя і блюзавыя выканаўцы краіны. Сыграюць White Night Blues, Павел Аракелян і "The Outsiders", Ігар Варашкевіч, Арцём Крычэўскі ды іншыя. Плануецца таксама правесці аўкцыён артэфактаў з калекцыі Святаслава: на продаж пойдуць аўтарскі альбом, фотапартрэт музыкі, афішы і майкі з яго аўтографам…

Аўтары дакументальнай стужкі пра блюзмена спадзяюцца скончыць працу над ёй цягам лета. Фільм мяркуецца паказаць на адным з расійскіх тэлеканалаў, а таксама прэзентаваць у верасні на вялікім канцэрце-акцыі ў мінскай філармоніі. Тым часам, у памяць пра вядомага музыку з Мінска плануецца правесці блюзавы фестываль у Маскве, які будзе звацца "Svet Boogie Fest”.

поделиться

Новости по теме

    Рок-музыкі ладзяць "Добры фэст"

    Дабрачынныя фэсты – вялікая рэдкасць у краіне, кіраўніцтва якой дэкларуе сацыяльную арыентаванасць. Вядучыя рок-музыкі краіны вырашылі аб’яднанацца пад слоганам "Добры фэст", каб зрабіць асабісты ўнёсак у справу дабрачынасці.подробности

Новости партнёров